Воскресенье, 26 октября 2025

80 Победных лет и восстановления страны

Лепшыя — на Пружанскім ільнозаводзе! Як прайшлі раённыя спаборніцтвы сандружын (+фота)

Лепшыя — на Пружанскім ільнозаводзе! Як прайшлі раённыя спаборніцтвы сандружын (+фота)

Раённыя спаборніцтвы санітарных дружын прайшлі ў мінулую пятніцу на стадыёне «Мухавец» у Пружанах. Удзел у падзеі прынялі 10 каманд з розных арганізацый і прадпрыемстваў Пружанскага раёна: ААТ «Агра-Калядзічы», ААТ «Шані-аграпрадукт», ААТ «Мурава», ААТ «Велікасельскае Агра», ААТ «Жураўлінае», ААТ «Пружанскі малочны камбінат», ААТ «Пружанскі льнозавод», ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс», КУВП «Камунальнік» і Пружанскі лясгас. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук. — Цяжка недаацаніць ролю санітарных дружын у ліквідацыі тэхнагенных і кліматычных катастроф. Санітарныя дружыны, як правіла першымі аказваюцца на месцах здарэнняў і ад іх зладжаных дзеянняў залежыць самае дарагое — чалавечае жыццё. Але асноўнае пажаданне, каб
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 18 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 18 ліпеня 1944-га

18.07.44 «Праціўнік адступае, нашы часці авалодалі населенымі пунктамі Паддубна, Шчарчова, Галасяціна, Вежнае». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі
Мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза Мікалаю Сушанаву з’явілася на адміністрацыйным будынку ААТ «Ружаны-Агра» (+фота)

Мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза Мікалаю Сушанаву з’явілася на адміністрацыйным будынку ААТ «Ружаны-Агра» (+фота)

Чым слаўная родная Беларусь? Ды хаця б тым, што ў нашай краіне ніколі не забываюць пра людзей, якія і словам, і справай паказвалі прыклад іншым, як патрэбна жыць і працаваць. Нягледзячы ні на якія цяжкасці, ісці толькі ўперад, бачыць светлую будучыню, верыць у свой народ. Такім і быў па жыцці Мікалай Цімафеевіч Сушанаў. 18 ліпеня 1944 года, адразу пасля вызвалення Шарашэва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ён, новапрызначаны намеснік старшыні Шарашэўскага райвыканкама, выступіў з палымяным зваротам перад жыхарамі райцэнтра (пра што і сведчыць гэты архіўны фотаздымак). Да гэтага часу Сушанаў паспеў праявіць свае лепшыя якасці — смеласць, адвагу, знаходлівасць — у баях з гітлераўцамі. Нарадзіўся Мікалай Сушанаў 15 кастрычніка 1920 года ў вёсцы Тростань (цяпер гэта Навазыбкаўскі раён
Загінуў, вызваляючы Пружаншчыну. Пра Барыса Сяргеевіча Бахарава

Загінуў, вызваляючы Пружаншчыну. Пра Барыса Сяргеевіча Бахарава

У вызваленні Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прымаў удзел 9 танкавы Бабруйска-Берлінскі Чырванасцяжны ордэна Суворава корпус. Сама яго назва асноўнай частцы пружанцаў ні пра што не скажа. Але ж, думаю, усе ведаюць, што адна з вуліц нашага райцэнтра носіць імя генерал-маёра Бахарава, які кіраваў 9 танкавым корпусам падчас вызваленчай аперацыі «Баграціён» і загінуў у баі на тэрыторыі нашага раёна, непадалёк ад вёскі Шакуны. Аднойчы спадарожным ветрам занесла мяне ў горад Бабруйск. Сярод іншых выбітнасцей самага буйнога раённага цэнтра Беларусі аказаўся і танк Т-34-85 пад нумарам 300, устаноўлены якраз насупраць мясцовага краязнаўчага музея. Танкамі пружанцаў не здзівіш: у нашым горадзе вельмі шмат разнастайнай ваеннай тэхнікі. Але гэты аказаўся асаблівым. Згодна з легенда
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 17 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 17 ліпеня 1944-га

17.07.44 «Упартыя баі ў раёне Пружан. Нашы войскі перарэзалі шашу Пружаны — Відамля. Камандзір батарэі гвардыі лейтэнант Бярэзін паставіў гарматы на прамую наводку, замаскіраваўшы іх. Праз некаторы час на дарозе паказалася калона аўтамашын з мотапяхотай. Падпусціўшы гітлераўцаў на блізкую адлегласць, артылерысты адкрылі агонь па першай і задняй машынах. Ад першага залпу аўтамабілі запалалі. Фашысты ў паніцы замітусіліся, разбегліся па кустах. Калона была разгромлена. Да канца дня стралкі з боем занялі вёску Шакуны». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі
З Днём вызвалення Пружанскага раёна віншуюць райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

З Днём вызвалення Пружанскага раёна віншуюць райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу!  Дарагія пружанцы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Пружан і ўсяго нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усё далей сыходзіць ад нас той дзень, калі 80 гадоў таму вораг быў канчаткова выгнаны з нашай роднай зямлі, але мы свята памятаем гэта. І асабліва цёплыя словы выказваем ветэранам, тым, хто ваяваў, хто адраджаў і будаваў Пружаншчыну пасля вайны. Вы прайшлі суровыя выпрабаванні. Многае рабілі на энтузіязме, з верай у светлыя ідэалы. І даказалі, што бескарыслівасць, душэўны ўздым могуць ствараць цуды. Магчыма, менавіта гэтага і не хапае нам сёння больш за ўсё.  Мы ўспамінаем і тых, каго сёння няма больш з намі. Хто аддаў жыццё і
Выстава савецкага плаката «Шлях да Перамогі» адкрыецца ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма 17 ліпеня

Выстава савецкага плаката «Шлях да Перамогі» адкрыецца ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма 17 ліпеня

Падрыхтавана выстава пры падтрымцы Рускага Дома ў Брэсце. Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца заўтра, 17 ліпеня, у 11.00 гадзін, у фае Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма (2-гі паверх). Працаваць выстава будзе да 7 жніўня ў гадзіны работы бібліятэкі. Запрашаем наведаць адкрыццё і саму выставу.
Загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёсак Мокраўскага сельсавета ўспомняць падчас паніхід 17 ліпеня

Загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхароў вёсак Мокраўскага сельсавета ўспомняць падчас паніхід 17 ліпеня

17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета і іх жыхароў. Ад рук акупантаў у гэты дзень пацярпелі Казлы, Сілічы, Пасталова, Ліхачы, Краснае, Нямковічы і Чорныя Лозы. На тэрыторыі брацкіх магіл у Мокраўскім сельсавеце, як і штогод 17 ліпеня, заўтра будуць здзейснены паніхіды за супакой усіх нявінна забітых і пахаваных у гэтых магілах. Пачатак паніхід: 11.00 – в. Сілічы, 11.00 – в. Казлы, 11.30 – в. Нямковічы, 12.00 – в. Краснае. Памаліцца за загінулых і ўшанаваць іх памяць могуць усе жадаючыя.
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 16 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 16 ліпеня 1944-га

16.7.44. Дывізія авалодала населенымі пунктамі Навасёлкі, Ялова, Войтаў Мост, Цымлева, Ашчэп, Боркі, фарсіравала р. Нараў, працягвала праследаваць праціўніка ў напрамку Папялёва і 17.07.1944 авалодала населенымі пунктамі Папялёва, Хвойнік. Са справаздачы аб баявых дзеяннях 193 стралковай дывізіі «Працягваюцца моцныя баі за Пружаны. У чатыры гадзіны дня батальён варожай пяхоты, падтрыманы дзвюма самаходкамі, контратакаваў 150 полк. Адкрываюць агонь нашы дывізіёны. Згубіўшы да сарака чалавек забітымі, праціўнік адступіў. У той жа дзень батарэі гвардыі старшага лейтэнанта Іванчыкава прыйшлося вытрымаць жорсткі бой з перавышаючым па сіле праціўнікам». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 15 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 15 ліпеня 1944-га

15.7.44. З баямі дывізія рухалася наперад, … фарсіравала раку Мядзянка, працягвала праследаваць праціўніка ў напрамку Навасёлак (Свіслацкага раёна — Заўв. рэдакцыі). Са справаздачы аб баявых дзеяннях 193 стралковай дывізіі «Ранкам прыбылі бензавозы. Здымаемся з агульных па-зіцый і рухаемся на злучэнне з дывізіяй, якая значна рушыла наперад. 148 гвардзейскі полк заняў вёску Ляжайка, 150 — Вялікае Сяло, 152 выйшаў на захад ад Пружан і авалодаў вёскай Стараволя. Праціўнік упарта супраціўляецца, адначасова адводзіць свае часці па дарозе на Відамлю». 3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 14 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 14 ліпеня 1944-га

14.7.44. Падцягнуўшы тылы, дывізія працягвала пераследаваць праціўніка ў напрамку в. Сабалькі. Праціўнік на рубяжы Сабалькоў прадпрыняў контратаку сіламі двух батальёнаў пяхоты пры падтрымцы 13 танкаў. Контр-атака была паспяхова адбіта. Зламіўшы агнявое супраціўленне праціўніка, дывізія з баямі рухалася наперад, авалодаўшы населенымі пунктамі Груск, Ханявічы, Навікі, Аляксандрава, Сабалькі, Рудня, Хараўшчызна, Вільянава, Куклічы і на рубяжы Масушыны Малыя — Масушыны Вялікія працягвала весці бой. На працягу 10 і 11.07.1944 193 дывізія паспяхова праследавала праціўніка, пераадольваючы агнявое супраціўленне і балоцістыя ўчасткі, фарсіравала рэкі Грыўда, Ружанка і Шчара, заняла населеныя пункты …. Перасадзічы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Буцькі, Таўцвілы, Навасады, Каплі, Варан
Раённы турзлёт на Паперні падарыў класныя эмоцыі і выявіў лепшых сярод працоўнай моладзі (+фота)

Раённы турзлёт на Паперні падарыў класныя эмоцыі і выявіў лепшых сярод працоўнай моладзі (+фота)

У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца здароўю насельніцтва. Бо здаровы чалавек — энергічны, мэтанакіраваны, жыццярадасны, гатовы на пакарэнне вяршынь дзеля сябе, сваіх родных, любімай Беларусі. Для кожнага беларуса адчынены дзверы сучасных медустаноў, можна наведаць санаторыі і трэнажорныя залы. А яшчэ ёсць магчымасць загартаваць сябе і маральна, і фізічна на турыстычным злёце. Чым і скарысталіся на мінулым тыдні маладыя работнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Якія мэты ставяцца падчас правядзення такога мерапрыемства? Найперш — прапаганда здаровага ладу жыцця, далучэнне да актыўных заняткаў спортам. Ужо традыцыйна для правядзення раённага турыстычнага злёту абіраецца самае маляўнічае месца Пружаншчыны — вадасховішча Паперня. Тут і гаючае сасновае паветра, і непаўторныя краявіды
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 13 ліпеня 1944-га

13.7.44. З 1.00 да 3.00 полк сіламі 6 стралковай роты, 2 стралковага батальёна, пераадольваючы агнявое супраціўленне праціўніка, фарсіраваў раку Ружанка, выбіў праціўніка з яе заходняга берага, заваяваў плацдарм. З 3.00 да 5.00 праз раку Ружанка пераправіліся астатнія падраздзяленні, батальённая і палкавая артылерыя і з 5.00 полк пачаў праследаванне праціўніка па маршруце: Баяры, Магілёўцы. Заходней адзнакі 185.8 калона была абстраляна з мінамётаў з лесу, што ў 1,5 км паўночней. Полк кідком выйшаў з паласы абстрэлу і працягваў збліжэнне з праціўнікам, які засеў у раёне Магілёўцаў. На падыходзе да Магілёўцаў полк паўторна быў абстраляны мінамётным агнём з напрамку Лыскава. У 11.30 полк уступіў у бой з ар‘ергардам праціўніка. У 12.30 праціўнік выбіты з Магілёўцаў. Праследуючы прац
Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

Хроніка вызвалення Пружаншчыны. 12 ліпеня 1944-га

12.7.44. Ноччу разведка палка ў складзе разведузводу і сапёраў выявіла ў 4.30 адыход авангарду праціўніка. Полк адразу згарнуўся і выступіў наперад на выкананне раней пастаўленай задачы — захапіць Ружаны. Перадавы атрад у складзе двух узводаў аўтаматчыкаў, сапёрнага ўзвода і ўзвода разведкі выступіў на самаходных гарматах 925-га лсап. У 7.30 полк заняў м. Ружаны і выйшаў да ракі Ружанка. Пераправа аказалася ўзарванай праціўнікам. Праціўнік замацаваўся на заходнім беразе р. Ружанка, вёў моцны франтальны і фланкіруючы кулямётны агонь па месцы магчымай пераправы. Пад агнём праціўніка полк акапаўся і да наступлення цемры заняў абарону. У баях за Ружаны самаходныя гарматы 925-га лсап падбілі дзве самаходкі праціўніка. Разведчыкі і сапёры палка пад агнём праціўніка разведвалі на