Гартаючы старонкі раённай газеты за чарговы пяцігадовы перыяд жыцця Пружаншчыны, сутыкнуліся з такой «праблемай»: стала вельмі складана выбраць знакавыя падзеі, што адбыліся ў гэты час у нашым краі. І не таму, што іх было мала, наадварот, маштабных дасягненняў дзясяткі і дзясяткі. Пружанскі раён стаў часта гучаць на ўзроўні вобласці, рэспублікі. У эканоміцы, сельскай гаспадарцы, адукацыі, медыцыне, нават спорце і турызму. Шмат чаго мясцовая прэса расказвала пад рубрыкай «Зроблена ў Пружанах». Сённяшнія жыхары горада і раёна лёгка могуць успомніць пра тое, што адбывалася ў тыя гады на нашай зямлі. Мы ж толькі нагадаем пра асноўныя вехі развіцця Пружаншчыны.
2010-2015 гады:
77 факт. З 2012 года пачалі праводзіць цырымонію ўзнагароджання раённай прэміяй «Дараванне», у рамках якой адзначаюцца дасягненні нашых дзяцей у розных накірунках на ўзроўні вобласці, рэспублікі і нават свету. У першы раз быў вызначаны
61 лаўрэат.
78 факт. На пачатку 2000-х гадоў пачалася маштабная газіфікацыя пружанскіх населеных пунктаў. Тады прыродным блакітным палівам сталі карыстацца 7000 абанентаў. А праз 15 гадоў лічба карыстальнікаў падвоілася, а працягласць газаправодаў павялічылася ў 5 разоў.
79 факт. З 2008 года ў раёне пачаў развівацца аграэкатурызм, калі
адкрыўся першы суб’ект такога сэрвісу. А праз 7 гадоў іх колькасць павялічылася да 24 аграсядзіб.
80 факт. Працягваецца рост прадукцыйнасці ў сельскай гаспадарцы. Напрыклад, штогод на пружанскіх палетках сталі збіраць больш за 100 тысяч тон збожжа. У 2015 годзе было атрымана 179 тысяч тон малака (20 гадоў таму — 52 тысячы тон). А яшчэ пры рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады ў АПК Пружаншчыны былі пабудаваны 39 МТК, 5 бульба і 4 фруктасховішчы.
81 факт. У 2012 годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Дэкрэт № 6, які прадугледжваў важкую падтрымку малога бізнесу ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці. Дзякуючы чаму, на 2015 год у нашым раёне дзейнічала ўжо 137 прыватных прадпрыемстваў, якія
паставілі на экспарт тавараў і паслуг на суму, эквівалентную 6,5 млн. долараў ЗША, што ў 7 разоў больш, чым 5 гадоў таму.
