
Валянціна Тамашук, Сяргей Несцяровіч і Людміла Вакульчык (на здымку) заваявалі першае месца ў намінацыі «Лепшае звяно па штучным асемяненні жывёл», прадэманстраваўшы тым самым высокі ўзровень сваёй падрыхтоўкі.
Гэта перамога — вынік карпатлівай працы, глыбокіх ведаў і шчырай адданасці сваёй справе. Поспех работнікаў ААТ «Агра-Калядзічы» стаў яркім пацвярджэннем таго, што майстэрства нараджаецца там, дзе ёсць любоў да прафесіі і імкненне да дасканаласці.
Руслан Басак
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі конкурсу
