
У Бярозаўскім лясніцтве Пружанскага лясгаса з’явілася новая прыродная адметнасць — экалагічная сцежка пад назвай «Жыццё лесу» працягласцю 1700 метраў
Гэта не проста прагулачны маршрут па лесе, а цэлы адукацыйны і пазнавальны комплекс, створаны з любоўю да прыроды і жаданнем падзяліцца яе таямніцамі з кожным наведвальнікам.
Месца для экасцежкі выбрана невыпадкова — побач знаходзіцца музей Пружанскага лясгаса, заснаваны супрацоўнікамі ўстановы. Тут сабраны ўнікальныя экспанаты: прыборы і інструменты, з якімі працавалі лесаводы ў розныя часы. Таму гэтая кропка стала ідэальным пачаткам для знаёмства з лесам.
— Экалагічная сцежка «Жыццё лесу» створана з мэтай экалагічнай асветы і выхавання беражлівых адносін да прыроды. Нам хочацца, каб і дзеці, і дарослыя лепш разумелі, як уладкаваны лес, якія працэсы ў ім адбываюцца, — распавядае Ірына Раманюк, намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце Пружанскага лясгаса. — Праз інф