Паважаныя грамадзяне! Аддзел унутраных спраў Пружанскага райвыканкама інфармуе, што на тэрыторыі Пружанскага раёна
з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2014 года праводзіцца спецыяльная праграма «Мак».
Мэта яе — выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін, а менавіта — алейнага маку і канопляў.
Нагадваем, што паводле арт. 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь пасеў ці вырошчванне без мэты збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20-ці базавых велічынь. У адпаведнасці з арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь тыя ж самыя дзеянні, учыненыя ў мэтах збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, караюцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.
У выпадку выяўлення незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін просьба паведамляць пра такія факты па тэлефонах:
9-03-46, 7-36-25, 102.
