Суббота, 18 апреля 2026

Чаще всего пружанские потребители жалуются на качество установки пластиковых окон и компьютерную технику

2 467

На працягу многіх гадоў у Беларусі 15 сакавіка адзначаецца Дзень спажыўца. Як зазначае спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама І.У.Шука, якая курыруе вырашэнне адпаведных пытанняў у раёне, яго нельга назваць святам. Хутчэй гэта яшчэ адна падстава, каб звярнуць увагу жыхароў рэспублікі на неабходнасць выканання ўсіх рэкамендацый і павышаць сваю фінансавую адукаванасць.потребитель

— І пэўныя вынікі можна зазначыць на падставе статыстыкі мінулага года,— адзначае Інэса Уладзіміраўна.— Напрыклад, значна скарацілася колькасць зваротаў з просьбай аб дапамозе па абароне правоў спажыўцоў. Акрамя таго, намі аказваецца толькі кансультацыйная падтрымка, а вырашэнне пытанняў адбываецца па добраахвотным пагадненні абодвух бакоў, без зваротаў у суд. Даступнасць інфармацыі ў СМІ, інтэрнэце прыводзіць да таго, што  дапамога ў абароне правоў спажыўцоў патрабуецца  толькі больш сталым грамадзянам.

Як правіла, большасць спрэчак вырашаюцца на карысць спажыўцоў. Па-ранейшаму пераважная колькасць праблемных пытанняў тычыцца якасці прадукцыі. І ў гэтым лягчэй за ўсё знаходзіцца кансенсус у дачыненні прадукцыі менавіта айчынных вытворцаў, якія больш пільна ставяцца да свайго аўтарытэту: здараліся выпадкі, калі прадпрыемствы ішлі на правядзенне рамонтных мерапрыемстваў у рамках гарантыйных абавязацельстваў нават такіх паломак, якія адбыліся па віне саміх уладальнікаў.

Акрамя якасці прадукцыі, часта спажыўцы скардзяцца на сэрвіс. У асноўным скаргі тычацца якасці вырабу пластыкавых вокнаў і адпаведнасць іх мантажу. Пасля аказання кансультацыйнай дапамогі і правільна складзеных прэтэнзій, усе падобныя звароты былі задаволены на карысць спажыўцоў.

Між тым, па словах І.У.Шукі, апошнім часам тэматыка зваротаў  мяняецца. Па-першае, павялічваецца колькасць скарг на якасць камп’ютарнай тэхнікі. Прычым набытай не толькі ў раёне, але і праз глабальную сетку інтэрнэта. Дарэчы, апошні метад набыцця тавараў пакуль застаецца самым рызыкоўным, хаця і прыцягвае больш нізкімі коштамі. Гэта тычыцца не толькі камп’ютараў і розных электронных гаджэтаў, але і друкаванай прадукцыі.

Ёсць і такія сітуацыі, калі грамадзяне палічылі сябе «ахвярамі»  рознага кшталту прэзентацый на даму. Такія мерапрыемствы звычайна ладзяцца заезджымі камерсантамі, якія збіраюць гледачоў на якой-небудзь кватэры і дэманструюць касметыку або посуд. Потым бывае складана адшукаць такога прадаўца, каб выставіць да яго прэтэнзіі.

У святле апошніх новаўвядзенняў, якія тычацца ўкаранення рэгламентаў Мытнага саюза, Інэса Уладзіміраўна звяртае асаблівую ўвагу спажыўцоў і  індывідуальных прадпрымальнікаў на выкананне законных патрабаванняў. Напрыклад, зараз ідзе пераходны перыяд, падчас якога рэалізатары павінны, пры адсутнасці сертыфікатаў адпаведнасці, выдаваць пакупнікам прадукцыі лёгкай прамысловасці абавязацельствы ўстаноўленага ўзору.

Алег СІДАРЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *