
На мерапрыемства завіталі і супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях — старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Іна Хаваўка і намеснік начальніка Дзмітрый Казлоў. Яны цёпла прывіталі прысутных і з цікавасцю чакалі пачатку прадстаўлення.

Юныя артысты не падвялі: казка атрымалася яркай і павучальнай, выклікаўшы эмоцыі не толькі ў дзяцей, але і нават у дарослых. Што ж да самой пастаноўкі, то тут у церамку жылі пяць зверанят. З надыходам халадоў некаторыя з іх вырашылі развесці агонь, каб сагрэцца, але, кладучыся спаць, забыліся зачыніць печку. Вугалёк, які выпаў на падлогу, стаў прычынай пажару. Лясныя жыхары пачалі тушыць полымя і паралельна выклікалі выратавальнікаў па нумары 101. Пажарныя прыбылі своечасова і ліквідавалі ўзгаранне. У фінале казкі звераняты зразумелі, як важна быць асцярожнымі з агнём у любы час сутак.

Адназначна можна сказаць, што дадзены фармат дапамагае дзецям лепш засвоіць важныя веды, неабходныя кожнаму ў паўсядзённым жыцці.
Напрыканцы сустрэчы намеснік начальніка Пружанскага РАНС Дзмітрый Казлоў паразмаўляў з удзельнікамі пастаноўкі і ўручыў ім салодкія падарункі, якія выклікалі ў дзяцей шчырую радасць.
Руслан Басак. Фота аўтара