
На гарадской плошчы з гэтай нагоды быў арганізаваны канцэрт, у якім прымалі ўдзел артысты мясцовай самадзейнасці і запрошаныя калектывы з г. Жабінка.
На мерапрыемстве панавала вясёлая атмасфера, прасякнутая яскравымі танцамі і прыцягальнымі песнямі. Гледачы апладзіравалі танцорам з народнага ансамбля «Спадчына», вакалістам гуртаў «Землякі» і «Жамчужына», атрымалі душэўнае задавальненне ад аўтарскіх песень пружанскага барда Уладзіміра Грышкевіча, у творчым партфоліа якога ёсць творы і пра Пружаны.
Трэба адзначыць, што гледачоў сабралася пошмат, перакананы, што ўсе атрымалі запамінальныя ўражанні. У тым ліку і госці, якія раптоўна патрапілі на святкаванне і не прамінулі прыняць у ім удзел. А некаторыя атрымалі яшчэ і памятныя падарункі, якія ўручаліся дасціпным удзельнікам арганізаванай паміж музычнымі нумарамі віктарыны. Пытанні ў ёй былі няпростыя, але ні адно не засталося без адказу з залы. Больш таго, гісторыю родных Пружан, як аказалася, выдатна ведаюць не толькі старажылы, але і падрастаючае пакаленне.
А закончылася святкаванне дыскатэкай «Нам хораша разам!», якая стала кульмінацыяй чарговага дня нараджэння нашага роднага горада.
Фота Кацярыны Масік
Алег Сідарэнка