Рэцэпт ад Ганны Сяргееўны Акуліч, удзельніцы клуба «Магія кулінарыі» аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».

Інгрэдыенты:
бурак — 100 гр (сыры),
яблык — 100 гр,
морква — 100 гр (сырая),
арэхі грэцкія — 40 гр,
лімон — 1/2,
ёгурт — 1 ст. л.,
часнок — 1 зуб.,
перац чорны, молаты — 1/2 ч. л.,
соль — па смаку,
мёд — 2 ч. л.,
соевая падліўка — 50 мл,
зеляніна ці праванскія травы,
алей раслінны — 3 ст. л.
Прыгатаванне
Бурак, моркву, яблык нацерці на тарцы па-карэйску, арэхі здрабніць, часнок пад прэс. Запраўляем раслінным алеем, соевай падлівай, дабаўляем мёд, зеляніну. Даць настаяцца салаце 30 мінут.
Рыхтуйце карысныя салаты для здароўя, і добрага настрою ўсёй сям’і.
Смачна есці!
