Вторник, 30 сентября 2025

На разгляд дзявятай сесіі раённага Савета дэпутатаў было вынесена сем пытанняў

466

У рабоце сесіі прынялі ўдзел: старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Пішч, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Красевіч.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец абвясціў павестку дня работы дзявятай сесіі.

Па першым пытанні «Аб мерах, якія прымаюцца Пружанскім раённым спажывецкім таварыствам, па павышэнні якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна» выступіў старшыня праўлення Пружанскага раённага спажывецкага таварыства Дзмітрый Карпей.

Згодна даклада было прынята рашэнне райсавета дэпутатаў, у якім сельскім выканаўчым камітэтам, аддзелу эканомікі райвыканкама, дзяржаўнай установе «Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» забяспечыць пастаянны кантроль за якасцю гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў сельскіх населеных пунктах, у тым ліку аўтамагазінамі.

Пружанскаму райспажыўтаварыству дадзены даручэнні: да 1 лістапада 2025 года ўзгадніць маршрут руху аўтамагазінаў, уключаючы час прыбыцця на месцы іх прыпынку для ажыццяўлення рознічнага гандлю і ўбыццё з гэтых месцаў з райвыканкамам. Таксама неабходна забяспечыць захаванне патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічных правілаў і норм пры захоўванні і рэалізацыі прадукцыі, а таксама ўтрыманні тэрыторый аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама забяспечыць прафарыентацыю навучэнцаў і стымуляванне навучання выпускнікоў школ раёна па запатрабаваных спецыяльнасцях на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і інш.

Другое і трэцяе пытанні «Аб прызнанні страціўшых сілу рашэнняў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 верасня 2018 года №29 і 31 мая 2022 года №229», «Аб узнагародах Пружанскага раённага Савета дэпутатаў» агучыў Мікалай Кудравец.

«Аб змяненні рашэння Пружанскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2024 года №30» з дакладам выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Красоўская.

«Аб прадастаўленні воднага аб’екта ў арэнду на новы тэрмін» дакладвала першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяна Вярэха.

«Аб дадатковых мерах сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў» з дакладам выступіў начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік.

«Аб змяненні рашэнняў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў» дакладваў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Аляксандр Глушко.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Віктар Ільюшчанка