Суббота, 25 октября 2025

Михаил Шимчик из ОАО «Ровбицкое»: любовь к родной земле

141

Жыць патрэбна заўсёды па сумленні, душой і сэрцам любіць родную зямлю. Выказаць свае цёплыя адносіны да старонкі, якая ўзрасціла і паставіла на ногі, можна рознымі спосабамі. Добра вучыся, выберы правільны прафесійны шлях у жыцці, шчыра працуй, аддай пачэсны абавязак па службе ў арміі, ствары сям’ю, выхоўвай дзетак сапраўднымі грамадзянамі сваёй Радзімы. Будзь прыкладам ва ўсім, нясі ганаровае званне беларуса. Крышку інакш такая любоў праяўляецца ў нашых земляробаў, бо для іх кожны кавалачак палетка — гэта сэнс жыцця і шматгадовай працы.
Як, напрыклад, у механізатара з ААТ «Роўбіцкае» Міхаіла Шымчыка.

Хто можа пахваліцца адзіным запісам у працоўнай кніжцы і стажам у адлегласць больш за сорак гадоў? Напэўна, нямногія. А вось Міхаіл Лявонцьевіч з ліку тых самых працаў-нікоў, якія верай і праўдай працягваюць справу дзядоў і бацькоў — аддаюць сваё жыццё сялянскай працы і, нават знаходзячыся на заслужаным адпачынку, не бачаць сябе ў якасці дамаседаў. Як жа там без іх справяцца? І не таму, што няма каму працаваць, ногі самі нясуць кожны дзень на механізаваны двор, дзе чакае да болю звыклая справа: то салому перавязі, то ўгнаенне дастаў, то кармоў нарыхтуй. А яшчэ, усміхаецца Міхаіл Шымчык, зарад энергіі яму штодзень надае жонка Алена Ула-дзіміраўна, падбадзёрвае і падтрымлівае. Значыць, усё атрымаецца найлепшым чынам, калі ёсць побач такая дарадчыца і памочніца.


Пералічваць не будзем усю тэхніку, на якой механізатар працаваў з 1983 года. Цяпер за Міхаілам Лявонцьевічам замацаваны трактар «Беларус 82», на час нарыхтоўкі кармоў перасаджваецца на камбайн
«КВК-800». Зазначым, што заўсёды спраўна выконваў свае абавязкі, неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі рознага ўзроўню. Дый і па чалавеку бачна, што душой адкрыты, гатовы заўсёды дапамагчы, карыстаецца павагай калег і тым жа адказвае. Доўгі час быў на перадавой па ўборцы збожжа, сёлета саступіў месца маладзейшым: сілы яшчэ ёсць, але трэба паберагчы сябе для жонкі, дзяцей і ўнукаў. Бо яны ўсе хочуць бачыць роднага чалавека здаровым, з усмешкай на твары.


Дарэчы, пра сям’ю. Знайшоў Міхаіл Шымчык сваё шчасце на ўсё жыццё ў вёсцы Чадзель, дзе і сам нарадзіўся. Ды і навошта, сцвяр-джае герой нашага рэпартажу, было шукаць нявесту за гарамі, калі яна была пад бокам, перавёў цераз дарогу — і жыві сабе. Дый зімой мерзнуць не трэба было, бегаючы ў суседнія вёскі, аўтамабіляў жа не было і веласіпеды не ў кожнага вадзіліся. Тагачасная гаспадарка «Шлях Леніна» выдзеліла дом у Роўбіцку, які з цягам часу сям’я Шымчык прыватызавала. І пацяклі шчаслівыя будні сумеснага жыцця. Свет зрабіў яшчэ святлейшым сын Іван, якога бацька таксама з дзяцінства прывучаў да працы на зямлі, выхоўваў гаспадарлівасць і разважлівасць у рабоце. Цяпер ужо ў яго самога сям’я, разам з жонкай Анастасіяй прывозяць са Слоніма ўнукаў Станіслава і Уладзі-слава, каб падыхалі хлопцы свежым паветрам, паелі смачных дранікаў. Дачка Ганна звіла сямейнае гняздо не так далёка, у аг. Мурава, і ашчас-лівіла дзядулю з бабуляй Міланай, Дар’яй і Даніілам. Цяпер летам дом Шымчыкаў поўніцца вясёлым дзіцячым смехам, клопату прыбаўляецца, але ён толькі ў радасць, род жа працягваецца! Дарэчы, у свой час Ганна і яе муж Дзмітрый Раманоўскія сталі пераможцамі раённага этапу мала-дзёжнага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Тут вам і фарміраванне здаровага ладу жыцця, і замацаванне інстытута сям’і, моладзі на вёсцы. Малайцы, годныя людзі роднай старонкі і сваіх бацькоў.


Ці ёсць у Міхаіла Лявонцьевіча час на адпачынак? У адказ: выспаўся добра — і тое за шчасце. Бо трэба ж часам і дзяцей праведаць, гасцінец з пушчы завезці, то па грыбы зганяць, калі выпадае магчымасць. А яшчэ з’ездзі на Чадзель, абкасі два падворкі, каб не сорамна было перад людзьмі і сабой. І гаспадарка абавязвае, хоць жонка і на пенсіі, але дапамагаць трэба, некалі ж абяцаў заўсёды быць побач. Ёсць і агарод, які таксама патрабуе ўвагі, цяпліца. Для любімых унукаў змайстраваў арэлі, паставіў батут. Адным словам, па жыцці Міхаіл Шымчык прывык быць заўсёды ў руху, для яго хоць адзін дзень у стане спакою — пусты, выкінуты на вецер. Тым і жыве, здароўя моцнага і мы яму жадаем.


Ніколі не спыняйся, пераадольвай усе цяжкасці. І заўсёды трымайся думкі, што за чорнай паласой абавязкова наступіць белая, якая падорыць радасць і супакаенне душы. Толькі так можна адчуць асалоду ад жыцця.


Вадзім Раўнейка
На здымку: трактарыст-машыніст Міхаіл Шымчык — чалавек працы і прыклад жыццёвай стойкасці.
Фота Кацярыны Масік