Среда, 22 марта 2023

Сельское хозяйство

Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

У сельскай гаспадарцы без праблем не абходзіцца ні адзін дзень. Гэта не значыць, што людзі не працуюць на вынік, не бачаць перспектывы на будучае. Любое сельгаставарыства — складанае і шматпрофільнае прадпрыемства, работа якога залежыць не толькі ад чалавечага фактару, але ў многім ад пагодных умоў. Каб пазбегнуць адмоўных вынікаў, часам трэба сабрацца разам і абмеркаваць бягучую сітуацыю, знайсці правільнае выйсце. Вельмі актуальны такі метад работы цяпер, калі вось-вось пачнецца закладка будучага ўраджаю. У такім ракурсе днямі прайшлі і ўзаемныя праверкі падрыхтоўкі да сёлетніх вясенне-палявых работ ва ўсіх гаспадарках раёна. Карэспандэнты «раёнкі» папрысутнічалі на мерапрыемстве, якое было арганізавана ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», ААТ «Агра-Калядзічы» і «Пружанскае». У п
Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Толькі работа і адказнасць усёй каманды дае добры плён, дапамагае вырабляць якасную прадукцыю і папаўняць скарбонку ўзнагарод. У гэтым перакананы на ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Нядаўна прадпрыемства зноў парадавала прыемнымі навінамі: мясцовыя масла- і сыраробы вярнуліся з узнагародамі з міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве. — Усе конкурсы і выставы для завода — своеасаблівая справаздача за пэўны час работы. Уласна, і мы самі стараемся прэзентаваць на такіх мерапрыемствах новыя віды прадукцыі. Словам, здзіўляць. І нашы ўзнагароды якраз сведчаць пра гэта, — расказвае спецыяліст па маркетынгу Іна Іванова. Вось і журы 30-й юбілейнай выставы ў расійскай сталіцы паставіла найвышэйшыя адзнакі новым і ўжо любімым відам прадукцыі. З Масквы работнікі малочнага камбіната
Аграрыі Пружанскага раёна — з прызавымі месцамі ў вобласці. Віншуем!

Аграрыі Пружанскага раёна — з прызавымі месцамі ў вобласці. Віншуем!

У Століне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў штогадовых абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2022 годзе. У ліку лепшых працаўнікоў аграрнай сферы вобласці — прадстаўнікі з нашага раёна. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Як адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, мерапрыемства — працяг традыцыі, якую ў вобласці заклалі два гады таму. Па яго словах, жывёлагадоўля практычна для ўсіх сельгасарганізацый вобласці — асноўная спецыялізацыя і асноўны даход. Ад вынікаў работы жывёлаводаў напрамую залежыць устойлівая работа мяса- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. За дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў 2022 годзе сярод раёнаў Брэсцкай во
Пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў пабываў у «Агра-Калядзічах» і азнаёміўся з сітуацыяй па паморку БРЖ у раёне

Пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў пабываў у «Агра-Калядзічах» і азнаёміўся з сітуацыяй па паморку БРЖ у раёне

Пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў у рамках рабочага візіту наведаў Пружанскі раён. Асноўная мэта паездкі — кантроль праводзімых мерапрыемстваў згодна з Дырэктывай № 6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны». З праверкай Віктар Клімаў пабываў у ААТ «Агра-Калядзічы», дзе разам са старшынёй райвыканкама Міхаілам Грышкевічам і пракурорам раёна Аляксандрам Вярбіцкім азнаёміўся з сітуацыяй адносна паморку жывёлы. На МТК «Калядзічы 1100» камісію сустракаў дырэктар таварыства Сяргей Субота, які азнаёміў гасцей з вытворчай дзейнасцю прадпрыемства ў цэлым і жывёлагадоўчага аб’екта ў прыватнасці. — На комплексе працуюць 33 работнікі, якія штодня ў сярэднім пастаўляюць на збыт больш за 30 літраў малака ад адной каровы, — расказаў Ся
Пасяўная, стабфонды, жывёлагадоўля. Лукашэнка расставіў акцэнты для аграрыяў

Пасяўная, стабфонды, жывёлагадоўля. Лукашэнка расставіў акцэнты для аграрыяў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб перспектывах развіцця сельскай гаспадаркі на пасяджэнні Савета Міністраў, расставіў акцэнты для аграрыяў на гэты год, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы атрымалі сапраўды рэкордны ўраджай і рэкордную экспартную выручку. Але ў асноўным за кошт раслінаводства. У бягучым годзе падцягваем жывёлагадоўлю. Трэба выводзіць наш аграрны сектар на новы ўзровень, - абазначыў задачу кіраўнік дзяржавы. - Умовы спрыяльныя: ураджайнасць добрая, забяспечанасць кармамі няхай і не да 100 працэнтаў, але павысілі. Хоць, як мне дакладваюць, у палавіне раёнаў краіны пакуль не могуць спыніць скарачэнне пагалоўя жывёлы. Збярыце ўсе сілы ў кулак і навядзіце жалезную вытворчую дысцыпліну. Тут усё залежыць толькі ад дысцыпліны". Прэзідэнт таксама звярнуў ува
ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!

ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!

Адвеку павялося, што жанчына для моцнай паловы чалавецтва з’яўляецца крыніцай натхнення, менавіта ёй прысвячаецца вялікая колькасць твораў, асабліва вершаў, у якіх прыгожа апісваюцца два самыя шчымлівыя і нават складаныя пачуцці — любоў і каханне. Гэтыя клапатлівыя і пяшчотныя жанчыны могуць стаць надзейным тылам для любога мужчыны. Але іх увагу і разуменне яшчэ трэба заслужыць!На здымку: начальнік МТК «Шарашова» Галіна Мятліцкая і аператары машыннага даення Ірына Паляк, Святлана Хахлова, Зоя Маразюк і Вольга Паламарчук. Менавіта яны даюць нам, мужчынам, стымул жыць на гэтым свеце, будаваць планы і здзяйсняць дзеля нашых любімых подзвігі. Жанчыны ж заслугоўваюць таго, каб іх дабіваліся, за іх змагаліся і проста кахалі. І для таго, каб паказаць, на што мы здольныя дзеля сваіх каханы
Майстар цэха жыллёвай гаспадаркі ўчастка «Ружаны» Пружанскага КУВП «Камунальнік» Ірына Жытніцкая: «Жыццёвы дэвіз: не баяцца складанасцяў!»

Майстар цэха жыллёвай гаспадаркі ўчастка «Ружаны» Пружанскага КУВП «Камунальнік» Ірына Жытніцкая: «Жыццёвы дэвіз: не баяцца складанасцяў!»

Падчас выязной «лятучкі», якую рэдакцыя праводзіла ў сярэдзіне лютага ў Ружанах, абмяркоўваліся самыя розныя тэмы. Так, на сустрэчы з мясцовым актывам журналісты пачулі нямала добрых слоў пра адказнае стаўленне да працы майстра цэха жыллёвай гаспадаркі ўчастка «Ружаны» Пружанскага КУВП «Камунальнік» Ірыны Жытніцкай. Мы ўзялі на заметку выказванні аўдыторыі. А ў хуткім часе сустрэліся з Ірынай Аляксееўнай асабіста. «Дзяўчына фабрычная» Цяперашні майстар участка ў 1978 годзе ўладкавалася на Ружанскую мэблевую фабрыку. За 30 гадоў сумленнай, плённай працы жанчына прайшла значную прафесійную эвалюцыю: пачынала з вучаніцы-апрацоўшчыцы, працавала кантралёрам, тэхнолагам, намеснікам дырэктара па вытворчасці. Ірына Жытніцкая. — Мой «будаўнічы» шлях пачаўся з лёгкай рукі дырэктара
ААТ «Пружанскае»: мы ганарымся жаночай паловай калектыву

ААТ «Пружанскае»: мы ганарымся жаночай паловай калектыву

Вясна. Час пачатку новага кругазвароту жыцця ў прыродзе, абуджэнне ад зімовай спячкі. З якім задавальненнем мы назіраем за з’яўленнем першай кветачкі, першага лісточка на дрэве! Якім пяшчотным здаецца вясновае сонейка, якія трэлі выдаюць птушкі, што вярнуліся з выраю! Нібы гімн усяму жывому спяваюць! Жыць хочацца, тварыць, дарыць любоў і пяшчоту. Прыгожыя і абаяльныя жанчыны, якім да пары толькі сур’ёзныя мужчыны. Да такіх падысці — толькі з вялікім букетам ружаў.На здымку: бухгалтар Святлана Палішук, намеснік галоўнага бухгалтара Вольга Дзмітрэнка, бухгалтары Святлана Нячаева, Юлія Макаед, Кацярына Трус і галоўны бухгалтар Марыя Ахрамчук. І для гэтага ёсць цудоўная нагода — свята нашых самых лепшых і любімых жанчын, Дзень 8 Сакавіка. Першае вясновае свята, якое дае нам, мужчына
На сходзе актыву Пружанскага раёна падвялі вынікі, абмеркавалі перспектывы і ўручылі ўзнагароды (+многа фота)

На сходзе актыву Пружанскага раёна падвялі вынікі, абмеркавалі перспектывы і ўручылі ўзнагароды (+многа фота)

Сход актыву Пружанскага раёна прайшоў напярэдадні ў гарадскім Палацы культуры. Да яго пачатку для ўдзельнікаў падрыхтавалі выставу, на якой былі прадстаўлены магчымасці вытворцаў Пружаншчыны. Гэта харчовая прадукцыя, паслугі ў сферы турызму, абутак і інш. На сходзе прысутнічалі кіраўнікі раённых службаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, абласнога, раённага, сельскіх Саветаў дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, старасты населеных пунктаў і інш. Па выніках працы мінулага года былі ўручаны дыпломы і ўзнагароды. Падрабязней пра работу сходу чытайце ў бліжэйшых нумарах "Раённых будняў". Фотаальбомы са сходу актыву: https://vk.com/albums-23306785 і https://ok.ru/budni/album/956433433736
Супрацоўнічаць і развівацца: абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі ў Пружанах прымала пасяджэнне членаў Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза (+многа фота)

Супрацоўнічаць і развівацца: абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі ў Пружанах прымала пасяджэнне членаў Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза (+многа фота)

Вельмі карысна збірацца разам, абмяркоўваць пытанні, якія ўзніклі, дзяліцца вопытам, напрацоўкамі. Гэта дае магчымасць нешта ўзяць для сябе, магчыма, памяняць вектар у рабоце, каб дамагчыся яшчэ лепшых вынікаў. Ды і наогул шчырая размова з’ядноўвае людзей, надае імпэту ў працы. На дасягненне ў тым ліку гэтых мэт было арыентавана пасяджэнне членаў Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза, якое прайшло ў Пружанах на базе УП «Брэсцкая абласная праектна-вышукальная станцыя хімізацыі». У зале станцыі хімізацыі сабраліся кіраўнікі раённых арганізацый-членаў БрААПС, дырэктары сельскагаспадарчых прадпрыемстваў нашага раёна. У прэзідыуме свае месцы занялі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, яго першы намеснік Сяргей Глушко, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспуб
Новым дырэктарам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа назначаны Дзмітрый Чайкоўскі

Новым дырэктарам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа назначаны Дзмітрый Чайкоўскі

Новым дырэктарам установы адукацыі "Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" назначаны Дзмітрый Уладзіміравіч Чайкоўскі. Раней ён быў старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Пружанскі каледж -- адна з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэстчыны ў сферы сельскай гаспадаркі. Тут рыхтуюць будучых аграномаў, электрыкаў, механікаў і ўпраўленцаў у сферы АПК. У бліжэйшы час у нашай газеце раскажам больш падрабязна. Фота Кацярыны Масік
Садаводы зімою без працы не застаюцца: на доследнай станцыі расказалі, як правільна абрэзваць дрэўцы

Садаводы зімою без працы не застаюцца: на доследнай станцыі расказалі, як правільна абрэзваць дрэўцы

На адным з пасяджэнняў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч пацікавіўся работамі, якія праводзяцца ў пладовых садах нашага раёна. Нагадаем, што вырошчваннем яблыкаў у нас займаюцца ААТ «Жураўлінае», «Ружаны-Агра», філіял «Айчына» ААТ «Белавежскі» і РУП «Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі». На першы погляд можа здацца: а што рабіць у садзе, калі за акном люты. А з другога боку, якая цяпер зіма! У садзе доследнай станцыі шчыруюць на абрэзцы яблынь аграном Святлана Трус (у цэнтры) і рабочыя Наталля Бяласік і Ірына Саўчанка. Каб спатоліць цікавасць, карэспандэнты «раёнкі» завіталі ў сад доследнай станцыі, які размешчаны на 120 га. Аказваецца, выкарыстоўваючы спрыяльныя пагодныя ўмовы, садаводы ўшчыльную прыступілі да абрэзкі дрэўцаў. Прадпрыемству гэты
Лукашэнка адхіліў прапановы аб «агульным падыходзе» па далучэнні нізкаэфектыўных сельгаспрадпрыемстваў

Лукашэнка адхіліў прапановы аб «агульным падыходзе» па далучэнні нізкаэфектыўных сельгаспрадпрыемстваў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адхіліў прапановы аб агульным падыходзе пры прыняцці рашэнняў аб далучэнні нізкаэфектыўных сельскагаспадарчых арганізацый да дзяржаўных прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў 14 лютага на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. З боку ўрада была агучана прапанова ўказам Прэзідэнта ўвесці чарговыя меры па рабоце з праблемнымі арганізацыямі АПК, а менавіта па далучэнні іх да дзяржаўных прадпрыемстваў. "Вы хочаце далучыць калгасы, саўгасы да дзяржаўных прамысловых прампрадпрыемстваў. Такое вам было даручэнне - каб мы гэты працэс пастаянна трымалі ў полі зроку і гэта рабілі, - сказаў Прэзідэнт. - Я вам даручыў гэты працэс трымаць у полі зроку і, калі трэба, унесці прапановы. Вы ўносіце прапанову. Якую? Каго сёння да каг
Пра забяспечанасць сельскай гаспадаркі насеннем расказаў начальнік Пружанскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ігар Гаманчук

Пра забяспечанасць сельскай гаспадаркі насеннем расказаў начальнік Пружанскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ігар Гаманчук

Падрыхтаваны якасны насенны матэрыял, які падлягае для выкарыстання на пасяўныя мэты, — гэта адзін з самых важных фактараў для атрымання высокага ўраджаю. Пра забяспечанасць насеннем сельскай гаспадаркі раёна — у гутарцы з начальнікам Пружанскай раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ігарам Гаманчуком. — Ігар Іванавіч, якім чынам вырашаецца пытанне стварэння насеннай базы на чарговы пасяўны сезон? — Першы этап — падрыхтоўка насення. Яго неабходна ачысціць і насенны матэрыял давесці да адпаведных пасяўных кандыцый на машынах першаснай і другаснай ачысткі зерня, сфарміраваць партыі. Далей гаспадаркі падаюць у інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін заяву аб правядзенні адбору проб ад партыі насення і яго аналізу. Падчас гэтай работы ўвага ўдзял
У ААТ «Мурава» падрыхтавалі тэхніку да правядзення вясенніх палявых работ

У ААТ «Мурава» падрыхтавалі тэхніку да правядзення вясенніх палявых работ

Урадам Беларусі зацверджаны меры па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2023 годзе. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў № 973 ад 30 снежня 2022 года. Згодна з дакументам, сельгаставарыствы павінны забяспечыць вытворчасць усіх відаў кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву БРЖ для стойлавага ўтрымання ў аб’ёме не менш за 38 ц кармавых адзінак. Таксама патрэбна забяспечыць закупкі 710 тыс. тон дызельнага паліва, 58 тыс. тон бензіну і 28,7 тоны маторных маслаў і змазак. Акрамя гэтага, да 25 сакавіка павінны быць прыняты меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95 % сельгастэхнікі для правядзення вясенніх палявых работ. Слесары ААТ «Мурава» Аляксей Ільяшук і Аляксандр Грыпа ўжо цяпер займаюцца падрыхтоўкай сельгастэхнікі для правядз