Воскресенье, 26 октября 2025

Туризм

Напярэдадні Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, Пружаншчына сустракала гасцей.

Напярэдадні Сусветнага дня турызму, які штогод адзначаецца 27 верасня, Пружаншчына сустракала гасцей.

У мінулую пятніцу ў наш раён з’ехаліся прадстаўнікі турыстычнай сферы #1рэгіёна. Усё дзеля таго, каб адкрыць для сябе новыя месцы на карце Беларусі, ацаніць патэнцыял нашага краю, пазнаёміцца з магчымасцямі і пераняць вопыт. Узняць турызм на якасна новы ўзровень, зрабіць яго нацыянальным праектам і па максімуме рэалізаваць яго патэнцыял — патрабаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У нашай краіне ўсё больш увагі надаецца турызму ўнутранаму. І сапраўды: навошта ехаць далёка, калі прыгожае і цікавае побач? Адзін з прыкладаў — санаторый «Ружанскі». Праграме азнаямленчага тура па Пружаншчыне папярэднічала ўрачыстае ўзнагароджанне суб’ектаў турызму рэгіёна ў Брэсцкім аблвыканкаме. Прыемна, што менавіта «Ружанскі» адзначаны Падзякай упраўлення спорту і турызму аблвыканкама
На берегу озера Паперня состоялся районный туристический слет, посвященный 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне

На берегу озера Паперня состоялся районный туристический слет, посвященный 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Пах соснаў, дым вогнішча, гукі гітары і смех. Такая атмасфера панавала на беразе возера Паперня з 15 па 17 жніўня. І хоць дружалюбныя зносіны і душэўныя пасядзелкі ля кастра былі неад’емнай часткай раённага турыстычнага злёту, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, спартыўны азарт і дух саперніцтва не давалі расслабіцца ні на мінуту! Моцныя, спрытныя, крэатыўныя і таленавітыя — менавіта такімі былі ўдзельнікі раённага турыстычнага злёту, які чарговы раз даказаў сваю значнасць для моладзі Пружанскага раёна. Арганізатарамі мерапрыемства сталі аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі, РФСК «Мухавец» і раённы камітэт ГА «БРСМ». За званне лепшых змагаліся прадстаўнікі самых розных прафесій: вертыкаль мясцовай улады, медыкі, работнікі сельска
Счастье — путешествовать с семьёй. Так считают Александр и Александра Стельмах, для которых семейные поездки уже стали доброй традицией

Счастье — путешествовать с семьёй. Так считают Александр и Александра Стельмах, для которых семейные поездки уже стали доброй традицией

Падарожжа з сям’ёй — гэта не толькі выдатны спосаб правесці час, але і добрая магчымасць умацаваць сувязь паміж дзецьмі і бацькамі, атрымліваючы ў падарунак мноства незабыўных успамінаў. Так лічаць Аляксандр і Аляксандра Стэльмах, для якіх сямейныя падарожжы — гэта ўжо добрая традыцыя. Яшчэ з дзяцінства маленькая Саша кожнае лета любіла ездзіць з бацькамі. І цяпер, калі ў яе ўжо свая сям’я, дзеці заўсёды пытаюць перад пачаткам канікул: «А куды мы паедзем? У Мінск, Віцебск, а можа, яшчэ куды?». — Мы пачалі падарожнічаць па Беларусі, калі я была ў дэкрэтным адпачынку з нашым першынцам, ніколі не глядзела на ўзрост, не чакала зручнага моманту. Муж спачатку амаль не ездзіў з намі з-за работы, але з нядаўняга часу змяніў месца працы і з’явілася магчымасць далучацца да нашых паез
Хлопчыкі і дзяўчынкі выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зорка» наведалі ўнікальны музей «Успаміны Бацькаўшчыны» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка

Хлопчыкі і дзяўчынкі выхаваўча-аздараўленчага лагера «Зорка» наведалі ўнікальны музей «Успаміны Бацькаўшчыны» народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка

Праводзілася мерапрыемства ў рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону «Дзіцячы аўтапоезд». Экскурсія пачалася каля драўлянай выявы Мікалая Васільевіча, дзе нас чакала яго дачка Лідзія Мікалаеўна Шчука. Яна паведаміла пра жыццё і творчасць бацькі, гісторыю стварэння музея. Ціхае, утульнае мястэчка на хутары Стойлы прываблівае не толькі сваёй прыродай, але і тым, што захоўвае ў сабе жамчужыну самабытнага мастацтва. Каштоўнасць такога тыпу творчасці была пацверджана на выставе мастака ў 1994 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск). Выхаванцы лагера наведалі невялікі блакітны домік, упрыгожаны рознымі фігурамі жывёл. У ім «жыве» драўляны люд Мікалая Тарасюка. Кожная кампазіцыя перадае свой час, абрады і традыцыі беларускага народа, характар г
Пружаншчына агратурыстычная запрашае і здзіўляе. Аграсядзіба «Залаты фазан» на Ружаншчыне.

Пружаншчына агратурыстычная запрашае і здзіўляе. Аграсядзіба «Залаты фазан» на Ружаншчыне.

У Беларусі, згодна з сёлетняй статыстыкай, дзейнічае больш за 1,4 тысячы аграсядзіб. Гэты экатурызм атрымаў істотны штуршок пасля санкцыйных перашкод на заходняй мяжы. Толькі ў мінулым годзе турыстычныя аб’екты ў сельскай пастаралі наведала амаль паўмільёна адпачывальнікаў. І не толькі нашых землякоў, але і гасцей з Расіі. Між тым, попыт на экатурызм залежыць не толькі ад знешніх фактараў, ёсць і чыста суб’ектыўныя прычыны, якія ўплываюць на развіццё такога эканамічнага напрамку. Як і ў любой справе, у падобным бізнесе таксама патрэбны дакладны разлік, рухавасць і настойлівасць у рэалізацыі планаў. Невялікая затрымка на адным месцы дасць фору канкурэнтам, у выніку можна апынуцца ў нізе спісу, падняцца з якога даволі складана. Прыкладам гэтаму можна назваць аграэкасяд
Ці сапсуе заплыў настрой?

Ці сапсуе заплыў настрой?

Пытанне даволі рытарычнае, але і на яго адказы ёсць. Калі ставіш сабе мэту, каб настрой быў сапсаваны, то так яно і будзе. А наогул, заняцце воднымі працэдурамі, плаваннем настрой толькі павышае, умацоўвае вынослівасць, надае сілы, загартоўвае волю, характар… Паўтара дзясятка гадоўСёлета Пружанскаму Воднаму палацу спаўняецца 15 гадоў з дня яго адкрыцця. У 2010 годзе гэты спартыўны аб’ект гасцінна расчыніў свае дзверы на радасць пружанцаў і гасцей горада. Актыўнымі наведвальнікамі Воднага палаца сталі і жыхары бліжэйшых раёнаў, нават Брэста, Мінска. Гэта адно з любімых месцаў адпачынку многіх. Пацверджанне таму статыстыка, якую нам даў падчас гутаркі дырэктар спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 2 Аляксандр Шаманаў. Акрамя таго, любіцелі фітнэсу, насто
Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

Галоўная навагодняя ёлка Пружан і раёна заззяла па-новаму (+многа фота)

У канцы года, калі завяршаецца стары і надыходзіць новы, кожны з нас чакае цудаў. І ў Пружанах гэтыя чаканні спраўдзіліся ўвечары 15 снежня, калі на галоўнай плошчы горада адбылося адкрыццё раённай Навагодняй ёлкі. Яркае, каляровае мерапрыемства «Стартуем у Новы год!» стала адпраўной кропкай у цудоўнае падарожжа зімовага цыклу абрадаў і свят. Плошча, якая ўпрыгожылася святочнымі агеньчыкамі і дэкарацыямі, ператварылася ў сапраўдны казачны свет. Тут можна было сустрэць знаёмых герояў: Ф’ёку, Лісу, Снегавікоў і іншых. Кожны з іх па-свойму забаўляў гасцей, уносіў сваю часцінку радасці і святочнага настрою. Самымі чаканымі госцямі, безумоўна, сталі Дзед Мароз і Снягурачка. Іх з’яўлення заўсёды чакаюць затаіўшы дыханне. Гледачы з цікавасцю і захапленнем слухалі іх навагоднія віншаван
Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Па дзіўную казку ў Клепачы: у аграгарадку заззяла агнямі навагодняя ёлка! (+многа фота)

Чым бліжэй да Новага года, тым больш у раёне святочных мерапрыемстваў, яркай ілюмінацыі, якая стварае адпаведны настрой. Так, толькі ў мінулыя выхадныя заззялі агеньчыкі адразу на трох навагодніх ёлках раёна. Адна з іх — у аграгарадку Клепачы. І сапраўды, хто сказаў, што ёлка павінна радаваць выключна жыхароў райцэнтра? Галоўны сімвал Новага года ў Клепачах запаліў агні толькі другі год, але ўжо паспеў прыцягнуць увагу сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. Магчыма, таму госці свята і нашы падпісчыкі ў сацсетках ужо паспелі параўнаць кляпацкую ёлку з парыжскай! Але мы ўпэўнена заяўляем: у Клепачах лепшая! Свая навагодняя ёлачка ў аграгарадку з’явілася дзякуючы сумеснай рабоце Мокраўскага сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае». Разам вырашылі, што каля цэнтральнай сядзібы аднаго з вядучых с
Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Турызм па-пружанску: што трэба зрабіць, каб наш раён стаў яшчэ больш прыцягальным

Якая наша гасціннасць? Ці ўсё зрабілі, каб прыняць гасцей, знайсці, што паказаць, пачаставаць прысмакамі, арганізаваць добры начлег? Гэтыя і іншыя пытанні агучваліся падчас пасяджэння райвыканкама. Спачатку заслухалі падрабязны даклад галоўнага спецыяліста райвыканкама па спорце і турызме Вольгі Клімук, якая паведаміла, як рэалізуецца Дзяржаўная праграма «Беларусь гасцінная» на 2021—2025 гады ў Пружанскім раёне. Вольга Яўгеньеўна адзначыла, што мэтавыя паказчыкі дзярж-праграмы на Пружаншчыне выконваюцца. Вызначыла станоўчую работу па забеспячэнні росту экспарту турыстычных паслуг у 2024 годзе ў ААТ «Санаторый «Ружанскі», гасцініцы «Мухавец» КУВП «Камунальнік», Пружанскім лясгасе, грамадска-культурным комплексе «Мікалаеўскі» ААТ «Жураўлінае». Затым былі акрэслены неабходныя меры, якія,
Майстрыха-самавучка Ала Жукоўская з Клепачоў: у рукадзеллі — творчасць, аддушына і глыбокі сэнс

Майстрыха-самавучка Ала Жукоўская з Клепачоў: у рукадзеллі — творчасць, аддушына і глыбокі сэнс

З Алай Жукоўскай мы пазнаёміліся ў аг. Клепачы на яе працоўным месцы ў мясцовай амбулаторыі, дзе яна працуе фельчарам амаль 35 гадоў. Шчырая, адкрытая, з неверагоднай усмешкай, размова з якой атрымалася доўгай і цікавай. Працягнулася знаёмства з майстрыхай у яе дома. Ала Уладзіміраўна бярэцца за любую справу лёгка і нязмушана. Звычайная вышыўка крыжыкам у яе руках ператвараецца ў сапраўдны шэдэўр, якіх раней мы і не бачылі. А ўсё пачалося каля 15 гадоў таму з выставы вырабаў рамеснікаў у мясцовым Доме культуры. Яе так захапілі работы вышывальшчыц, што яна тут жа вырашыла паспрабаваць — і ў яе ўсё атрымалася. І не проста атрымалася, а пераўзышло ўсе чаканні. — Спачатку гэта былі простыя карціны: вочы, пейзажы, кветкі. Але, калі я зразумела, што магу больш і лепей, спыніцца было н
Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Бежмаванне, віншаванні ад біскупа Казіміра Велікасельца і шчырая малітва: пружанскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята (+многа фота)

Сэрца чалавека б’ецца, пакуль ён жывы. Сэрца ж святыні — яе вернікі. І б’ецца яно толькі тады, калі ў сценах храма з іх вуснаў гучыць малітва. Пружанскаму касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — амаль паўтара стагоддзя. За сваю гісторыю ён перажываў рознае, у тым ліку перыяд, калі сюды прыходзілі не каб памаліцца, а каб патанцаваць — у Дом культуры. Сёння касцёл адкрыты для вернікаў. Ні ў адным храме Беларусі няма столькі ўнікальных хрысціянскіх рэліквій. А вечарам у чацвер каталіцкая святыня была напоўнена вернікамі. Тут адбылася ўрачыстая Святая Імша з нагоды свята прыхода. Дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сэрцы кожнага пружанскага каталіка пазначаны чырвонымі літарамі. У гонар Нябеснай Апякункі асвечаны храм, таму менавіта на сярэдзіну апошняга летняга
Пружанскі раён быў прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак — 2024»

Пружанскі раён быў прадстаўлены на Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак — 2024»

Арганізацыі Пружанскага раёна прынялі ўдзел у 26-й Міжнароднай выставе-кірмашы турысцкіх паслуг «Адпачынак — 2024». Мерапрыемства праходзіла ў Мінску 18-20 красавіка. Яно стала міжнароднай дзелавой пляцоўкай для краін, рэгіёнаў і туркампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты на беларускім рынку. Таксама выстава стала самай маштабнай экспазіцыяй краіны ў катэгорыі «Турызм і адпачынак». Пружанскі раён быў прадстаўлены некалькімі арганізацыямі і прадпрыемствамі. Так, экспазіцыі з аповедам пра свае паслугі прадстаўлялі Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег і музей-сядзіба «Пружанскі палацык». Госці выставы маглі пазнаёміцца таксама з экспазіцыяй ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Маглі ацаніць наведвальнікі і прадукцыю ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Уладзіслаў Шпарла
Пружаны — Мяшчоўск: планы на супрацоўніцтва. Беларускі і расійскі гарады падпісалі пагадненне

Пружаны — Мяшчоўск: планы на супрацоўніцтва. Беларускі і расійскі гарады падпісалі пагадненне

Нездарма нашы продкі пакінулі нам у спадчыну вельмі мудрыя словы: «Не шукай сяброў далёка, а ворагаў блізка». Калі прытрымлівацца гэтай даўняй парады, то з сябрамі-суседзямі будзеш сустракацца часцей. Адзін аднаму дапаможаш у працы ці падтрымаеш у бядзе. А яшчэ можна разам ладзіць вяселлі або адзначаць юбілеі. І пацвярджэннем гэтаму стаў прыезд на Пружаншчыну дэлегацыі з Мяшчоўскага раёна Калужскай вобласці краіны-суседкі Расіі. Якраз на святкаванне 590-годдзя нашага райцэнтра. Але ж браты-расіяне прыехалі да нас не проста паўдзельнічаць ва ўрачыстасцях. Самая галоўная мэта — наладзіць цесныя кантакты па супрацоўніцтве паміж нашымі рэгіёнамі. Хаця папярэдне варта было б добра пазнаёміцца. Менавіта з гэтага і пачалася сустрэча бакоў, якая адбылася ў мінулую пятніцу на базе га
Скрытые жемчужины России: малоизвестные направления речных круизов

Скрытые жемчужины России: малоизвестные направления речных круизов

Россия – огромная страна с разветвленной сетью рек, которые соединяют некоторые из самых красивых и исторических городов. Популярные направления речных круизов на теплоходе, такие как Москва и Санкт-Петербург, привлекают миллионы туристов каждый год, но в России есть и менее известные маршруты, которые также стоит исследовать. Цель этой статьи – рассказать о четырёх таких скрытых жемчужинах, где путешественники смогут ощутить красоту и очарование водных путей России вдали от толпы туристов. Ярославль Расположенный на реке Волге, Ярославль является одним из старейших и живописнейших городов России. Город может похвастаться многочисленными историческими и культурными достопримечательностями, включая Спасо-Преображенский монастырь, который датируется 12 веком. Посетители также могу
Як з’явіўся помнік «Ахвярам фашызму» ў памяць аб расстраляных яўрэяў вёскі Шарашэва?

Як з’явіўся помнік «Ахвярам фашызму» ў памяць аб расстраляных яўрэяў вёскі Шарашэва?

Нядаўна я ездзіла ў в. Ясень і недалёка ад шашы, недзе паміж Мыльніскам і Акольнікам, убачыла помнік, на якім змагла выразна прачытаць словы «Ахвярам фашызму». Мне здаецца, з‘явіўся ён не так даўно. Цікава, хто і з якой нагоды яго ўстанавіў. Можа, рэдакцыя ведае? Соф‘я. Жыхар вёскі Ясень былы ляснічы Фёдар Саевіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар добрага дзясятка кніг. І ўсе яны – пра Белавежскую пушчу: не толькі яе звяроў і раслін, прыродныя багацці, але і жыццё людзей, традыцыі, нарэшце, гісторыю пушчанскіх вёсак. У адной са сваіх кніг Фёдар Канстанцінавіч узгадаў падзеі Вялікай Айчыннай вайны, калі на востраве сярод ляснога балота хаваліся ад фашыстаў яўрэі з Шарашэва. 30 чалавек, як расказвалі мясцовыя старажылы, былі расстраляны акупантамі падчас чарговай «зачысткі»