На благотворительный счет для реставрации каплицы Святого Казимира в Ружанах поступило всего около 3 миллионов рублей
Ружаны хоць і невялікі населены пункт, але з багатым гістарычным мінулым, чым выклікае непадробную цікаўнасць як у гісторыкаў, так і ў турыстаў. Праўда, трэба аддаць належнае роду Сапегаў: у сучаснікаў з магнацкім родам атаясамліваюцца не проста адметныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў мястэчку, але і багатая архітэктурная спадчына. Штосьці, канешне, з часам змяніла як сваё аблічча, так і прызначэнне. Але засмучанасць выклікае той факт, што ёсць будынкі, якія захоўваліся пакаленнямі, а цяпер сталі разбурацца, і, што яшчэ горш, практычна пакінуты на волю лёсу...
Крыху з гісторыі
Святы Казімір нарадзіўся ў Кракаве 3 лістапада 1458 года. Яго бацька — Казімір Ягелон, вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі.
Каралевіч адрозніваўся незвычайна вялікай набожнасцю і ўшанаваннем Прасвя



