Згодна з праграмай добраўпарадкавання г.п.Ружаны на 2011-2015 гады, у пяці шматпавярхоўках пасёлка будзе зроблены рамонт.
У праграму трапілі дамы №4 па вуліцы Чырвонаармейскай, №13а па вуліцы Савецкай і №1, №1а і №1б па вуліцы Урбановіча: прадугледжаны іх капітальны рамонт, цеплавая рэабілітацыя, узвядзенне шатровага даху і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый.
Спецыяльная камісія, у склад якой уваходзілі і спецыялісты камунальнай службы, зыходзячы са стану дамоў, вызначыла чарговасць, у якой будуць праводзіцца работы. Ужо да канца бягучага года плануецца здаць дом па вул. Чырвонаармейскай. Шматпавярхоўка па вул. Савецкай, як мяркуецца, будзе адрамантавана ў наступным годзе, а дамы па вул.Урбановіча запланаваны на наступныя гады: у 2013 — дом №1-а, у 2014 — дом №1-б і ў 2015 — дом №1.
Марына Вакульская.