Воскресенье, 26 октября 2025

Ружанские мотивы

70 лет исполнилось 210 авиационному полигону Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны

70 лет исполнилось 210 авиационному полигону Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны

Учора 70-годдзе з дня свайго ўтварэння адзначыў 210 авіяцыйны палігон Ваенна-Паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, які знаходзіцца побач з г.п.Ружаны. Пра дзень сённяшні вайсковай часці расказвае начальнік палігона падпалкоўнік В.А.Жамайдук. — Размешчаны на тэрыторыі адразу трох раёнаў: Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага, — удакладняе Валянцін Аляксандравіч, — палігон па-ранейшаму адказна вырашае сваё галоўнае прызначэнне. Тут удасканальваюць свой баявы ўзровень падраздзяленні Ваенна-Паветраных сіл і войскаў СПА, асвойваюцца новыя віды баявога прымянення авіяцыйных комплексаў, праводзяцца вучэнні. Практычна кожны тыдзень на нашым палігоне беларускія авіятары свае тэарэтычныя веды замацоўваюць на практыцы. — Вядома, няпроста сказаць пра змяненні, якія адбываліся н
Самобытная вышивальщица из Байков больше всего любит вышивать цветы

Самобытная вышивальщица из Байков больше всего любит вышивать цветы

Яшчэ пару дзясяткаў гадоў таму ўменне вышываць наўрад ці здзівіла б каго. А вось сёння, калі і захопленых рукадзеллем стала менш, ды і традыцыйныя іголку з ніткай выцясняюць сучасныя дэкупаж, скрапбукінг, пэчворк і інш., самабытных вышывальшчыц не так і многа. Хіба што сярод людзей старэйшага пакалення, якія па-ранейшаму бавяць вечары за карпатлівай справай. Нямала вышыванак, створаных уласнымі рукамі, ёсць і ў жыхаркі Байкоў Марыі Кудрыной. — Лічыцца, што азы многіх відаў рукадзелля перадавала старэйшае пакаленне, — кажа майстрыха. – А ў мяне мама не сябравала ні з пруткамі, ні з іголкай: напэўна, з-за таго, што за шматлікімі нялёгкімі сельскімі клопатамі не хапала часу. Таму я — самавучка. Калі ў Марыі Георгіеўны з’явілася жаданне стварыць вышыванку, ёй было гадоў 15. Канешне, перш
В Ружанах выбрали «Властелина села»

В Ружанах выбрали «Властелина села»

У мінулую нядзелю на Пружаншчыне вызначылі «Уладара сяла». Раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта прайшоў у Ружанах, дзе і высветлілася, хто з мужчын самы ўмелы гаспадар, а якая з жанчын найлепшая гаспадыня. Адметна, што з кожным годам  паспрачацца за ганаровае званне праяўляюць жаданне ўсё больш маладых сем’яў. Сёлета іх было дзевяць: гэта сямейныя пары Быкоўскіх, Клішэвічаў і Паўловічаў (усе — ААТ «Ружаны-Агра»), Луцыкаў (ААТ «Айчына»), Улогаў (ААТ «Жураўлінае»), Здзітаўцоў (ТАА «Сады Прыбужжа»), Канюшыкаў (ААТ «Шані-аграпрадукт»), Завіноўскіх (ААТ «Ліноўскае») і Паламарчукоў (ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»). Удзельнікаў конкурсу вітаў старшыня райвыканкама М.М.Крэйдзіч. Міхаіл Мікалаевіч звярнуў увагу на мерапрыемствы, якія праводзяцца ў краіне ў рамках ажыццяўлення мала

Библиотекарь из Челябинской области приехала в Ружаны, чтобы почтить память погибшего дяди, который 74 года считался без вести пропавшим

Адкрыццём для нас стала сустрэча  з расійскай калегай — бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі г. Капейска Чалябінскай вобласці Таццянай Сяргееўнай  Александровай. Далёкі шлях на самалёце  і цягніку, калі табе за 60, пераадолець не так лёгка. І ўсё ж з дапамогай дачкі, якая падтрымала і маральна, і матэрыяльна, яна прыехала ў Ружаны, каб пакланіцца той зямлі, на якой на пачатку Вялікай Айчыннай вайны загінуў яе дзядзька. Ён, 20-гадовы фельчар Міхаіл Дзянісавіч Александроў, 74 гады лічыўся прапаўшым без вестак у гады вайны. І вось дзякуючы нераўнадушным людзям знойдзена  месца яго  гібелі. Прозвішча Міхаіла значылася сярод 26-ці загінуўшых воінаў у спісе, які збярог для  нашчадкаў ружанскі святар Іаан Наўродскі. Менавіта гэтаму чалавеку многія абавязаны жыццём: у Ружанскай царкве ратавалі
В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась персональная выставка Мировлада Палачича

В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась персональная выставка Мировлада Палачича

Другога ліпеня ў музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася персанальная  выстава Міраўлада Палачыча «Гратэскі». Міраўлад Палачыч — асоба вядомая ў Брэсце: больш дзесяці гадоў ён працаваў пад імем Уладзімір Ткачэнка. У экспазіцыю ўвайшлі некалькі дзясяткаў работ мастака, у якіх ён развівае свой асабісты стыль сімвалічнага гратэску. Работы выкананы ў тэхніцы шмат-пластовага алейнага жывапісу на драўляных панэлях. Гэта пераважна гратэскныя партрэты, якія варта разглядаць у дэталях: персанажы быццам бы і знаёмыя, але разам з тым зусім іншыя. Выстава працягнецца да першага жніўня. Марына Вакульская.
Ветеран Николай Дурейко умеет радоваться каждому дню

Ветеран Николай Дурейко умеет радоваться каждому дню

Можна было б сказаць, што Мікалай Дурэйка ўсё жыццё пражыў у Карасях, калі б не некалькі гадоў, якія  з-за вайны яму давялося правесці ўдалечыні ад родных мясцін. — Дзяцінства праходзіла так, як ва ўсіх маіх аднагодкаў, у сельскіх клопатах, — гаворыць Мікалай Іванавіч. — Сям’я наша лічылася серадняцкай: бацькі мелі пяць гектараў зямлі, трымалі  карову, каня, свіней ды авечак. Больш даводзілася дапамагаць па гаспадарцы, чым вучыцца: на досвітку гнаў кароў, пасля на некалькі гадзін падмяняла маці — я бег на заняткі ў польскую сямігодку. Такое мернае жыццё раптоўна змянілася, калі ў вёсцы з’явіліся немцы. Калі пачалася вайна, Мікалаю Іванавічу было ўсяго 18. Спачатку юнак працаваў на лесанарыхтоўках на радзіме, а затым у 1943-м быў высланы на такія ж работы ва Усходнюю Прусію (сучасны г

102-летняя Мария Ярмосюк поделилась воспоминаниями о войне

Калі знайшлі патрэбны адрас у Верчыцах, не адразу і паверылі, што на лавачцы каля сваёй хаты нас сустрэла сама гаспадыня, — як-ніяк Марыя Рыгораўна Ярмасюк — доўгажыхарка, якая перасягнула стагадовы рубеж жыцця, адзначыла сёлета свой 102-і дзень нараджэння. Як і ўсе людзі яе пакалення, Марыя Ярмасюк спазнала цяжкасці ваеннага ліхалецця. — Нам не адразу паведамілі, што пачалася вайна. Мы жылі ў Гута-Міхаліне, — успамінае Марыя Рыгораўна, — калі майго гаспадара забралі ў Косава на прызыўны пункт, я пайшла разам з ім. У чым справа, адразу не зразумелі, бо вайсковы абавязак ён ужо адбыў. Спачатку тлумачылі, што гэта проста вучэбныя зборы, а пасля абеду муж прыбег і паведаміў страшную вестку: пачалася вайна! Я вярнулася ў нашу «гаёўку» (так пры паляках называлі дом лесніка), але праз пару
Памяти ружанских учителей, которые во время войны учили и защищали

Памяти ружанских учителей, которые во время войны учили и защищали

Мэта — анямечванне Гэтую жудасную вайну немцы назвалі  “татальнай”,  гэта значыць —  усеагульнай. Іншымі словамі кажучы, яны вялі вайну не толькі супраць арміі, але і супраць мірнага насельніцтва, супраць жанчын і дзяцей. Яшчэ ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны наш знакаміты пісьменнік Кузьма Чорны пісаў у газеце “Савецкая Беларусь”: “Нямецкі фашызм пагражае нашым дзецям не толькі знішчэннем. Нямецкая гадзіна мае яшчэ намер залезці ў душу нашых дзяцей, апустошыць яе, пасеяць у ёй атруту абыякавасці да роднай зямлі. Гітлераўскія полчышчы будуць спрабаваць анямечыць нашых дзяцей, знішчаць і аддаваць на пагібель і забыццё роднае, беларускае”. Гітлераўская “школьная палітыка” ў адносінах да славянскіх народаў знайшла адлюстраванне ў афіцыйных інструкцыях. “Калі мы будзем вучыць чытаць і
Директор Ружанской мебельной фабрики: «Выход есть всегда»

Директор Ружанской мебельной фабрики: «Выход есть всегда»

З эканамічнымі праблемамі сутыкнуліся прадпрыемствы шэрагу галін нашай краіны. Не мінуў бокам крызіс і УП «Ружанская мэблевая фабрыка». Каб даведацца, як выглядае сітуацыя сёння, мы пабывалі на прадпрыемстве. Варта прызнаць, што ў мінулым годзе назіралася рэзкае зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці, а разам з тым і ўсе вынікаючыя адсюль непрыемныя наступствы, — расказвае дырэктар мэблевай фабрыкі Валерый Сідоранка. — Але праблемныя пытанні стараліся вырашаць аператыўна і разумна, дзякуючы чаму, напэўна, і выходзім дастойна з сітуацыі. Пераламіць сітуацыю сапраўды ўдалося: толькі за два месяцы бягучага года аб’ём вытворчасці склаў 108% да ўзроўню ўсяго мінулага года. Праўда, праблемы з экспартам усё яшчэ існуюць: за мяжу пакуль адпраўляецца мэблі 30% да леташняга ўзроўню. Але ружанскія мэбель

Согреть любовью, научить примером. Семья Дехтяриков из Ружан успешно воспитывает приемных деток

Прасторны дом Дзяхцярыкаў у Ружанах вылучаецца сярод іншых, як і іх вялікая сям’я сярод іншых сем’яў. Акрамя трох уласных дзяцей,  Аляксандр Данілавіч і Алена Валер’еўна выхоўваюць зараз яшчэ трох прыёмных. Сёмы тут — Руслан, які хоць і “выбыў” з прыёмнай сям’і, па-ранейшаму туліцца да цёплага сямейнага ачага і прыязджае з Кобрына, дзе вучыцца. Шлюбу Дзяхцярыкаў дзевятнаццаць гадоў. Алена – мясцовая, Аляксандр пераехаў у Ружаны разам з бацькамі цяпер ужо ў далёкім 1994 годзе. Сустрэліся выпадкова, на пошце. Аднак нават мімалётнага позірку хапіла, каб запасці адзін другому ў душу... Пасля вяселля жылі ў свекрыві. Яна працавала прадаўцом. Ён – у саўгасе, пасля на мэблевай фабрыцы. Выхоўвалі Вікторыю, якая нарадзілася першай, затым Арцёма, Карыну. І жылі, як мноства пасялкоўцаў, у сваіх
В Ружанах пытаются восстановить уникальный театр

В Ружанах пытаются восстановить уникальный театр

У Ружанах у музейна-палацавым комплексе Сапегаў спрабуюць узнавіць унікальны тэатр. Планы аднаўлення ўсходняга тэатральна-манежнага корпуса, у якім ён размяшчаўся, агучаны падчас выязнога пасяджэння Брэсцкага міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Па прыблізных падліках, для завяршэння будаўніцтва патрабуецца каля трыццаці мільярдаў рублёў. Плануецца, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца як па дзяржаўнай праграме «Замкі Беларусі», у якую ўключаны комплекс у Ружанах, так і  з крэдытных крыніц. Асаблівая каштоўнасць Ружанскага тэатра ў тым, што ён будаваўся ў стылі барока. На сённяшні дзень у Еўропе такіх захавалася толькі два — гістарычны тэатр замка Чэшскі Крумлоў і тэатр шведскага замка Дроттнінгхольм. Алег Сідарэнка.
В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась новая экспозиция

В музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» открылась новая экспозиция

У музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася новая экспазіцыя. Яна прысвечана Міхаілу Афанасьевічу Магучаму. Міхаіл Афанасьевіч Магучы — ураджэнец Віцебшчыны. У гады вайны быў партызанам, узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны і баявымі медалямі. Пасляваеннае жыццё звязаў з сельскай гаспадаркай. Пэўны перыяд яго працоўнай дзейнасці прайшоў на  Ружаншчыне: ён узначальваў Ружанскую МТС (пазней кіраваў саўгасам “Брэсцкі” і баранавіцкім раённым аб’яднаннем “Сельгасхімія”). Талент  Міхаіла Афанасьевіча як кіраўніка і дасканалыя веды ў сваёй галіне дазвалялі працоўнаму калектыву станавіцца пераможцамі абласных, рэспубліканскіх і нават усесаюзных спаборніцтваў. Неаднаразова ён абіраўся дэпутатам мясцовых і  абласнога Саветаў дэпутатаў. Сярод шматлікіх працоўных узнагаро

В Ружанской больнице новое оборудование и новый главврач

У Ружанскай гарадской бальніцы адны навіны змяняюць другія: спачатку ва ўстанове прайшоў рамонт з заменай шэрагу медабсталявання на новае, якаснае, больш сучаснае, а нядаўна калектыў бальніцы ўзначаліў новы галоўны ўрач — А.Р.Зыбко. Андрэй Рышардавіч —   чалавек новы ў Ружанах, але не ў медыцыне: перанёсшы ў дзяцінстве сур’ёзную аперацыю ў адной з маскоўскіх клінік, вырашыў стаць медыкам, і вось ўжо яго агульны стаж у гэтай галіне складае 17 гадоў. Дагэтуль ён працаваў урачом агульнай практыкі ў Зэльвенскім раёне. — Не скажу, што для мяне штосьці памянялася карэнным чынам, — дзеліцца сваімі ўражаннямі ад новага месца працы субяседнік. — Зразумела, тут фронт работы большы, ды і некаторыя нюансы прымушаюць глядзець на адны і тыя ж рэчы пад розным вуглом. Перш за ўсё па-іншаму трэба
Медсестра из Ружан освоила технику цумами канзаши и сама создает игрушки и предметы интерьера

Медсестра из Ружан освоила технику цумами канзаши и сама создает игрушки и предметы интерьера

Навучыцца можна амаль што ўсяму», — пераканана жыхарка Ружан Кацярына Каляда. І з гэтым складана не згадзіцца, калі яна сама з’яўляецца яскравым таму прыкладам. —Варта прызнаць, мяне заўсёды цікавілі дэкаратыўна-прыкладная творчасць, арганізацыя культурна-масавых мерапрыемстваў, — расказвае дзяўчына пра тое, як знайшла сабе хобі. — Я і ў школе актывісткай была. Атрымаўшы школьны атэстат, Каця нават паступала ў Белдзяржуніверсітэт культуры і мастацтваў, але абітурыентцы не хапіла ўсяго двух балаў, каб аказацца ў ліку студэнтаў установы. Што рабіць далей у такім выпадку, было загадзя абмеркавана з бацькамі: калі не культарганізатар, значыць — медык, як бацькі. І толькі падчас дэкрэтнага водпуску Кацярыне ўсё-такі ўдалося памяняць «кваліфікацыю»: спачатку стала займацца падзелкамі, а
Возле Ружан строится полигон твердых бытовых отходов. Предположительная стоимость — 1 миллиард рублей

Возле Ружан строится полигон твердых бытовых отходов. Предположительная стоимость — 1 миллиард рублей

Каля Ружан вядзецца будаўніцтва другой карты палігона цвёрдых бытавых адходаў. Прыродаахоўныя праблемы закранаюць не толькі буйныя населеныя пункты, але і вёсачкі. Існуючы палігон ЦБА, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад пасёлка, аказаўся відавочна перапоўнены. Літаральна за апошні год пытанне адкрыцця новага палігона паўстала асабліва востра. І вось нарэшце пачалося будаўніцтва другой карты палігона ЦБА. Работы распачалі каля двух месяцаў таму, завяршыць іх плануецца да канца верасня. Па прыкладных падліках, палігон праслужыць каля 7-8 гадоў, пасля чаго ізноў паўстане неабходнасць адкрыцця новага. Між іншым, як паведаміў намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» па ідэалагічнай рабоце В.І.Казлоў, будоўля падобных аб’ектаў — справа не з танных: згодна з праектна-каштарыснай даку