У Ружанах у музейна-палацавым комплексе Сапегаў спрабуюць узнавіць унікальны тэатр.
Планы аднаўлення ўсходняга тэатральна-манежнага корпуса, у якім ён размяшчаўся, агучаны падчас выязнога пасяджэння Брэсцкага міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Па прыблізных падліках, для завяршэння будаўніцтва патрабуецца каля трыццаці мільярдаў рублёў. Плануецца, што фінансаванне будзе ажыццяўляцца як па дзяржаўнай праграме «Замкі Беларусі», у якую ўключаны комплекс у Ружанах, так і з крэдытных крыніц.
Асаблівая каштоўнасць Ружанскага тэатра ў тым, што ён будаваўся ў стылі барока. На сённяшні дзень у Еўропе такіх захавалася толькі два — гістарычны тэатр замка Чэшскі Крумлоў і тэатр шведскага замка Дроттнінгхольм.
Алег Сідарэнка.