Другога ліпеня ў музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» адкрылася персанальная выстава Міраўлада Палачыча «Гратэскі».
Міраўлад Палачыч — асоба вядомая ў Брэсце: больш дзесяці гадоў ён працаваў пад імем Уладзімір Ткачэнка.
У экспазіцыю ўвайшлі некалькі дзясяткаў работ мастака, у якіх ён развівае свой асабісты стыль сімвалічнага гратэску. Работы выкананы ў тэхніцы шмат-пластовага алейнага жывапісу на драўляных панэлях. Гэта пераважна гратэскныя партрэты, якія варта разглядаць у дэталях: персанажы быццам бы і знаёмыя, але разам з тым зусім іншыя.
Выстава працягнецца да першага жніўня.
Марына Вакульская.