Пятница, 19 сентября 2025

В Брестской области завершилась информационно-просветительская акция «Беларусь адзiная» с диалоговой площадкой в ​​Кобринском Дворце культуры, приуроченная ко Дню народного единства

607

На сустрэчу са спікерамі дыялогавай пляцоўкі сабраліся больш за 650 прадстаўнікоў моладзі, працоўных калектываў Першага рэгіёну. Прыехала на сустрэчу і прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна.
У фае палаца мелась магчымасць азнаёміцца з выставай «ТэхнаКод Брэстчыны. Моладзь 2.5 #1 рэгіён». На ёй студэнтамі і вучнямі навучальных устаноў Брэстчыны былі прадстаўлены тэхнічныя распрацоўкі — ад машынак да робатаў.

Размова на самой дыялогавай пляцоўцы ішла пра будучыню краіны, перспектыўныя праекты, развіццё і ўмацаванне Беларусі. Спікерамі былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Папко, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, член Савета Рэспублікі, дырэктар Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Ігнацюк, палітычны аглядальнік СТБ, дэпутат Мінгарсавета Яўгеній Пуставой.

Спікеры ў самым пачатку выказвалі свае думкі, якой бачаць Рэспубліку Беларусь у будучым. Вядучы дыялогавай пляцоўкі галоўны рэдактар «Альфа Радыё» і «Радыё Перамога» Вадзім Шэпет аб’явіў, што запушчаны ў Тэлеграм-канале бот, на які можна дасылаць пытанні. Забягаючы наперад, скажу, што іх было шмат. Больш цікавыя былі агучаны і на іх былі дадзены грунтоўныя адказы. Размова ішла аб захаванні традыцыі продкаў і прымнажэнні іх, аб тым што ўстойлівасць дзяржавы — у згуртаванасці грамадства, аб якаснай адукацыі, як фактары развіцця, аб тым, што моц Беларусі праяўляецца ў адзінстве і шматвектарнай палітыцы і многім іншым.
Час, адведзены на дыялог з прадстаўнічымі спікерамі, праляцеў імгненна, а пытанняў было яшчэ шмат. Адказы на самыя хвалюючыя мы атрымалі.


Віктар Ільюшчанка