
Дыялог губернатара адбыўся на медыяфоруме з удзелам сродкаў масавай інфармацыі Першага рэгіёну, блогераў. Пётр Пархомчык ва ўступным слове ахарактарызаваў дзейнасць СМІ як станоўчую, працуючую на развіццё Брэстчыны, у тым ліку як цікавага аб’екта турыстычнай індустрыі. Затым Пётр Аляксандравіч адказаў на шматлікія пытанні прэсы.
На пытанне, якім быў першы год на пасадзе губернатара, Пётр Пархомчык адказаў, што гэты час праляцеў для яго як імгненне. Ён нагадаў, што ў мінулым паспяховым годзе рэгіён дасягнуў небывалых вышынь у прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Большасць вынікаў сур’ёзна ўражвала. Але да гэтых вынікаў 2024 года трэба дадаць яшчэ больш станоўчую дынаміку. На чым і была сканцэнтравана ўся работа з кіраўнікамі раёнаў. Губернатар упэўнены, што трэба рухацца з іншай хуткасцю. На працягу года быў выразны кантроль выканання азначаных мэтаў. І гэта дало свае вынікі. Па словах Пятра Аляксандравіча, змаглі зрабіць значна больш, чым нават планавалася. Кіраўнік вобласці падрабязна расказаў пра гэта.
Пытанняў было шмат, нават прыйшлося крыху павялічыць час, які быў адведзены для прэс-канферэнцыі.
Затым адбылося ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод СМІ Брэсцкай вобласці.
Узнагароду ад абласнога аддзялення саюза журналістаў атрымаў былы галоўны рэдактар газеты «Раённыя будні» Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі (на здымку). Узнагароду ўручыў старшыня аддзялення, дырэктар холдынгу, галоўны рэдактар абласной газеты «Зара» Ігар Гетман.
Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара