Пятница, 19 апреля 2024

Официально

Чарговы прававы прафсаюзны прыём грамадзян прайшоў у Пружанскім раёне

Чарговы прававы прафсаюзны прыём грамадзян прайшоў у Пружанскім раёне

Сёння месцам правядзення прыёму сталі Цэнтр банкаўскіх слуг № 122 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Пружаны і Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Адпаведныя тлумачэнні і кансультацыі па цікавячых пытаннях атрымалі 6 чалавек. Таксама для работнікаў Цэнтра банкаўскіх слуг № 122 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Пружаны арганізавана прававая асвета па тэме «Пра навацыі працоўнага заканадаўства».
Узнагароджанне самых актыўных і размова па актуальных пытаннях: адбылося пасяджэнне Пружанскага райвыканкама

Узнагароджанне самых актыўных і размова па актуальных пытаннях: адбылося пасяджэнне Пружанскага райвыканкама

Чарговае пасяджэнне Пружанскага райвыканкама пачалося з прыемнай місіі — узнагароджання Граматамі райвыканкама і Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў тых, хто прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Адзінага дня галасавання. Узнагароды ўручылі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец. Было адзначана, што Адзіны дзень галасавання ў Пружанскім раёне прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні. Далей на разгляд пасяджэння райвыканкама было вынесена тры наступныя пытанні: «Аб выніках работы Пружанскага раённага звяна Брэсцкай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2023 годзе і задачах на 2024 год», «Аб стане аховы працы, прафілактыцы вытворчага тра
Паважаныя жыхары Пружанскага раёна! Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Паважаныя жыхары Пружанскага раёна! Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Нашы краіны звязаны мноствам нітак сацыяльных і эканамічных узаемаадносін, у аснове якіх гістарычная агульнасць, сяброўства і духоўная роднасць. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя больш за чвэрць стагоддзя ідуць па шляху інтэграцыі і актыўнага развіцця палітычных, гандлёвых і культурных сувязей. Мы паспяхова рэалізуем многія сумесныя праекты, у тым ліку і рэгіянальныя, дзякуючы якім набываем бясцэнны практычны вопыт, умацоўваем сяброўскія пабрацімскія кантакты, паглыбляем стратэгічнае развіццё дзвюх краін. Упэўнены, што сувязі славянскіх традыцый, дасягнуты ўзровень узаемнага даверу і разумення і ў далейшым будуць асновай для ўсебаковага супрацоўніцтва і паспяховага вырашэння задач па абароне нацыянальных інтарэсаў абедзвюх дзяржаў. Дарагія землякі! Жадаем вам моцнага
Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары! Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстовага!

Паважаныя святары і вернікі Пружаншчыны, якія святкуюць Вялікдзень па грыгарыянскім календары! Сардэчна віншуем вас з вялікай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстовага!

Гэтыя светлыя велікодныя дні асабліва падкрэсліваюць значнасць галоўных агульначалавечых каштоўнасцяў — любові і клопату аб бліжнім, спачування і цярпення, міру і паразумення. Вясновае свята Вялікадня прыўносіць у нашае жыццё надзею на абнаўленне, умацоўвае ў кожным з нас веру ў дабро і справядлівасць. Хрысціянскія каштоўнасці падахвочваюць у цяжкую мінуту заўсёды прыходзіць на дапамогу тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. На нашай зямлі асабліва шануюцца святы, якія нясуць ідэі ўзаемнай павагі, міру і згоды. Важна захоўваць векавыя традыцыі продкаў, думаць пра будучыню і рабіць дабро зараз, не адкладваючы на потым. Верыцца, што ад гэтага свет вакол стане больш светлым і цудоўным. Шчыра жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя і дабрабыту, шчасця і поспехаў! Няхай ра
Расклад службаў на Вялікі Тыдзень у касцёлах Пружанскага раёна

Расклад службаў на Вялікі Тыдзень у касцёлах Пружанскага раёна

Ужо ў бліжэйшую нядзелю, 31 сакавіка, каталікі будуць адзначаць найважнейшае свята — Светлае Уваскрэсенне Пана (Вялікдзень). Папярэднічае яму Вялікі Тыдзень — дні, калі вернікі зноў і па-асабліваму перажываюць падзеі, што адбыліся 2 тысячы гадоў таму з Езусам Хрыстом. Найважнейшымі днямі гэтага тыдня з’яўляецца так званы Велікодны Трыдуум — Вялікія чацвер, пятніца і субота і, зразумела, само свята Вялікадня. Традыцыйна па просьбах чытачоў друкуем расклад службаў у касцёлах Пружанскага раёна. Вялікі Чацвер, 28 сакавіка, — Імша Вячэры Пана:Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Пружаны)— 18.00,Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Ружаны) — 19.00,Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (г.п. Шарашэва) — 20.00,Касцёл Святога Міхала Арханёла (аг. Вялікае Сяло) — 20.00. Вялікая Пятніца, 29 са
Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружаншчыны! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ад вашай зладжанай і дакладнай работы залежыць дабрабыт і ўладкаванасць быту жыхароў раёна, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, парадак у дварах і на вуліцах. Дзякуючы вашай працы, ініцыятыве, прадпрымальнасці жыццё нашых землякоў камфортнае, зручнае і ўтульнае. Дзякуй вам за прафесіяналізм, добрасумленную працу, самааддачу, адказныя адносіны да справы і, вядома ж, цярпенне — менавіта гэтыя якасці дазваляюць сёння ўспрымаць ЖКГ як сферу з высокім узроўнем сэрвісу, дзе ёсць месца стварэнню і ўзаемаразуменню. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дастойна спраўляцца з пастаўленымі перад вамі задачамі па паляпшэнні якасці прадастаўляемых паслуг, рабіць сваю справу так, каб жыхары Пружаншчыны заўсёды былі задаволены вашай работай. Жадаем вам здаро
Паважаныя работнікі і ветэраны гідраметэаралагічнай службы! Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў гідраметэаралагічнай службы!

Паважаныя работнікі і ветэраны гідраметэаралагічнай службы! Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў гідраметэаралагічнай службы!

Ад зладжанай работы метэаролагаў залежыць своечасовая абарона насельніцтва ад наступстваў стыхійных бедстваў і катастроф, стабільнае функцыянаванне галін нацыянальнай эканомікі, у тым ліку сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту, будаўніцтва і іншых. Прафесія гідраметэаролага патрабуе высокай кампетэнцыі, самааддачы, дысцыплінаванасці, адданасці рабоце, пастаяннага ўдасканалення. Вашы веды дапамагаюць нам своечасова рэагаваць на выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць, і вырашаць новыя складаныя задачы, якія ставіць пастаянна зменлівая кліматычная карціна. Зараз важна і далей удасканальваць работу гідраметэаралагічнай службы, укараняць перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі, найноўшае абсталяванне, выкарыстоўваць сусветны вопыт назіранняў за навакольным асяроддзем. Упэўнены, што
Старшыня Мокраўскага сельвыканкама і дэпутат па Мокраўскай выбарчай акрузе №15 Вольга Грышкевіч: «Мы павінны працаваць на вынік»

Старшыня Мокраўскага сельвыканкама і дэпутат па Мокраўскай выбарчай акрузе №15 Вольга Грышкевіч: «Мы павінны працаваць на вынік»

Вольга Віктараўна ўпершыню стала дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Мокраўскай выбарчай акрузе №15. Даволі працяглы час працуе старшынёй Мокраўскага сельскага Савета дэпутатаў. Дарэчы, гэты сельскі Савет з’яўляецца адным з лепшых у Пружанскім раёне. — Сваю работу буду будаваць па ўжо намечаным плане, па якім працавала ўсе шэсць гадоў, калі была старшынёй Мокраўскага сельскага Савета дэпутатаў. Адзначу адно: што быць у складзе райсавета — значыць працаваць адзінай, зладжанай камандай. Лічу, што ў яе павінны таксама ўваходзіць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета. Для чаго гэта? Мы павінны працаваць на вынік, каб людзям было добра жыць на гэтай зямлі. Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка Фота аўтара
Дырэктар Пружанскага кансервавага завода, дэпутат Пружанскага раённага і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Красевіч: «Гэта вялікі гонар, што маю кандыдатуру падтрымалі»

Дырэктар Пружанскага кансервавага завода, дэпутат Пружанскага раённага і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Красевіч: «Гэта вялікі гонар, што маю кандыдатуру падтрымалі»

Дзмітрый Мікалаевіч неаднаразова абіраўся ў склад раённага Савета дэпутатаў. У гэтую электаральную кампанію ён таксама быў кандыдатам у дэпутаты не толькі раённага, але і абласнога Саветаў дэпутатаў. Яго кандыдатуру ў абодва Саветы выбаршчыкі падтрымалі большасцю галасоў. — Мяне выбіраюць дэпутатам ужо ў трэці раз. Гэта вялікі гонар, што маю кандыдатуру падтрымалі і ў абласны Савет дэпутатаў. Ёсць яшчэ даволі многа спраў, даручаных маімі выбаршчыкамі, якія трэба завяршыць. Не так даўно я стаў дырэктарам Пружанскага кансервавага завода. Раней там таксама працаваў. У сувязі з тэхнічным і «маральным» зносам існуючага прадпрыемства прынята рашэнне стварыць новую, сучасную, высокатэхналагічную вытворчасць з аб’ёмам на першым этапе ў 1,5 мільёна ўмоўных слоікаў у месяц. На другім этап
Начальнік прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне, дэпутат па Пружанскай-Набярэжнай выбарчай акрузе №6 Ірына Рапейка: «Усе просьбы, якія будуць паступаць ад людзей, будуць пачуты»

Начальнік прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне, дэпутат па Пружанскай-Набярэжнай выбарчай акрузе №6 Ірына Рапейка: «Усе просьбы, якія будуць паступаць ад людзей, будуць пачуты»

Ірына Уладзіміраўна ўпершыню была абрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Але работа з людзьмі для яе не новая. — Накіраванне дзейнасці прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне, дзе я з’яўляюся дырэктарам, звязана з сацыяльнай абаронай насельніцтва. Сваю дэпутацкую работу планую будаваць менавіта ў гэтым накірунку. Праз наша прадстаўніцтва праходзіць увесь узроставы склад жыхароў Пружаншчыны — ад дзяцей да пенсіянераў — тых, хто асабліва мае патрэбу ў дапамозе. Таму ўсе просьбы, якія будуць паступаць ад людзей, будуць пачуты і для іх вырашэння мы прыкладзем усе намаганні. Я не сумняваюся, што прынясу вялікую карысць маім выбаршчыкам. Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка Фота аўтара
Старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец: «Людзі павінны ісці да дэпутатаў з упэўненасцю, што тыя ім дапамогуць»

Старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец: «Людзі павінны ісці да дэпутатаў з упэўненасцю, што тыя ім дапамогуць»

Як мы расказвалі, прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання. У яе рабоце ўдзельнічалі ўпершыню абраныя ў Адзіны дзень галасавання дэпутаты, а таксама, тыя, хто працаваў і ў мінулым скліканні. Прадстаўляем дэпутатаў. У гэтую электаральную кампанію Мікалай Кудравец у другі раз выдвігаў сваю кандыдатуру ў дэпутаты райсавета па Зеляневіцкай выбарчай акрузе №16. Па выніках галасавання Мікалай Пятровіч набраў большасць галасоў і стаў дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. На першай сесіі Мікалая Кудраўца шляхам тайнага галасавання аданагалосна абралі старшынёй Пружанскага раённага Савета дэпутатаў на другі тэрмін. На пытанне, як будзе будавацца ўзаемадзеянне са старшынямі сельскіх саветаў дэпутатаў, Мікалай Пятровіч адказаў: — Я працую на пасадзе старшыні райсаве
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гадзеенка з рабочым візітам наведала Пружаны (+відэа)

Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гадзеенка з рабочым візітам наведала Пружаны (+відэа)

Як паведамялі ў мінулым нумары газеты, у Пружанах з рабочай паездкай была намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка, якая прымала ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама, правяла выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Пружанскім участку паштовай сувязі Бярозаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі, прамую тэлефонную лінію. Пасля прыёму Наталля Міхайлаўна расказала журналістам пра вынікі рабочай паездкі і новыя формы работы паштовай сувязі. — Рабочая паездка ў Пружанскі раён была даволі насычанай. Акрамя ўдзелу ў пасяджэнні райвыканкама, у Пружанскім участку паштовай сувязі разгледзелі пытанні развіцця паштовай і электрасувязі. Падвялі ўнутраныя вынікі работы за мінулы год. Пабывалі ў аддзяленні ПС № 3 і сектары матарызаванай дастаўкі,
Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва Пружанскага раёна з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дарагія жыхары Пружаншчыны! Віншуем вас з адным з галоўных дзяржаўных свят — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Сёлета мы адзначаем 30-годдзе прыняцця Асноўнага Закона. Гэта яшчэ раз паказвае нашу нацыянальную сталасць і тое, што мы ідзём па шляху эвалюцыйнага развіцця дзяржаўнасці, дэманструючы жаданне браць на сябе адказнасць за будучыню краіны. Дзякуючы моцнай дзяржаўнай палітыцы і праводзімым пераўтварэнням мы ідзём па стабільным і ўстойлівым шляху, нарошчваем эканамічны, сацыяльны і культурны патэнцыял. Кожны з нас сваёй стваральнай працай уносіць важны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту і росквіт у Беларусі. Дзень Канстытуцыі — свята, прызванае аб’яднаць нашы ўмацаванні для плённай работы на карысць роднай краіны. Наша задача — паважаць і захоўваць агульнанацы
Дзяржмаёмасць, якаснае адукацыйнае асяроддзе і вясеннія палявыя работы былі ў цэнтры ўвагі падчас пасяджэння Пружанскага райвыканкама

Дзяржмаёмасць, якаснае адукацыйнае асяроддзе і вясеннія палявыя работы былі ў цэнтры ўвагі падчас пасяджэння Пружанскага райвыканкама

Пасяджэнне Пружанскага райвыканкама прайшло на мінулым тыдні. Больш разгорнута разгледжаныя пытанні гучалі так: «Аб выніках работы па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасці ў Пружанскім раёне ў 2023 годзе», «Аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да вясенне-палявых работ, нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю 2024 года», «Аб забеспячэнні ўстойлівага і агульнадаступнага якаснага адукацыйнага асяроддзя ў ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады ў Пружанскім раёне ў 2023 годзе». У рабоце пасяджэння райвыканкама прыняла ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка. Па вышэйадзначаных пытаннях з дакладамі выступілі: начальнік аддзела эканомікі райв
Прадстаўніцы Пружанскай раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам

Прадстаўніцы Пружанскай раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам

Прадстаўніцы Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў аўторак правёў сустрэчу з актывам грамадскага аб’яднання. Размова атрымалася сур’ёзнай, але закрытых тэм не было. Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта БСЖ павінен стаць сцяной на шляху распаўсюджвання ў грамадстве чужых сучасных скажэнняў. Закранулі тэму стварэння жаночай партыі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, калі б яна існавала, то ёй не было б роўных. Удзельніцамі сустрэчы з Прэзідэнтам у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці былі прадстаўніцы Пружанскага раёна. Гэта старшыня праўлення Пружанскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Чарэшка, дырэктар ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльна