Воскресенье, 5 октября 2025

Прокурором Пружанского района назначен советник юстиции Сергей Жукович

2 631

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа пракурорам Пружанскага раёна назначаны саветнік юстыцыі Сяргей Жуковіч.

У раённым выканаўчым камітэце новага пракурора раёна прадстаўляў пракурор Брэсцкай вобласці, дзяржаўны саветнік юстыцыі Віктар Клімаў.

Нарадзіўся Сяргей Жуковіч 31 сакавіка 1990 года ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці. У 2012 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Працаваў памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Брэста, памочнікам і старшым памочнікам пракурора абласнога цэнтра, пракурорам аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, намеснікам пракурора Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а пасля ўзначаліў пракуратуру Іванаўскага раёна.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2023 года №176 узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.
Характарызуючы працоўную дзейнасць Сяргея Юр’евіча, пракурор вобласці адзначыў, што нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей Жуковіч зарэкамендаваў сябе як прафесіянал, які стаіць на варце законнасці і правапарадку. Віктар Дзмітрыевіч пажадаў новаму пракурору раёна бездакорнасці, прынцыповасці і адказнасці за сваю справу.

Старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец звярнуўся са словамі падзякі за добрую службу да былога пракурора раёна Аляксандра Вярбіцкага, які назначаны пракурорам Камянецкага раёна, і ўручыў яму Падзячны ліст. Новаму пракурору Мікалай Пятровіч пажадаў поспехаў у сваёй справе.