Юрый Наркевіч,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
— У сучасных умовах маніторынг аб’ектаў гандлю, асабліва ў сельскай мясцовасці, становіцца ўсё больш актуальным. Дэпутаты ў акругах рэгулярна кантралююць стан гандлёвых аб’ектаў, у тым ліку ўстановы Белкаапсаюза. Гэта крок, накіраваны на забеспячэнне годных умоў жыцця і працы сельскіх жыхароў, што з’яўляецца адной з ключавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы.
Сельскі гандаль адыгрывае значную ролю як у эканамічным, так і ў сацыяльным аспекце. Ён павінны забяспечваць мясцовым жыхарам такія ж высокія стандарты абслугоўвання, як і гарадскому насельніцтву. Маецца на ўвазе магчымасць хуткага доступу да якасных тавараў і паслуг з разнастайнасцю выбару і па даступных цэнах.
Важным крокам у гэтым напрамку стала даручэнне Прэзідэнта аб распрацоўцы механізма, які дасць магчымасць буйным гандлёвым сеткам займацца абслугоўваннем сельскага насельніцтва. Гэта ініцыятыва накіравана на тое, каб забяспечыць сацыяльную адказнасць гандлёвых кампаній, якія павінны прымаць
удзел у жыцці аддаленых і маланаселеных пунктаў, дзе часта пражываюць пажылыя людзі. Лічу, што стварэнне даступных і якасных гандлёвых кропак у вёсках і аграгарадках — гэта не толькі пытанне зручнасці і камфорту для жыхароў, але і важны крок да павышэння ўзроўню жыцця ў вёсцы.
Прэзідэнт праяўляе асаблівую ўвагу да патрэб сельскіх жыхароў, разумеючы, што менавіта яны адыгрываюць ключавую ролю ў забеспячэнні харчовай бяспекі краіны. Таму задача даць ім усё неабходнае з’яўляецца прыярытэтнай. Словы Прэзідэнта знаходзяць адлюстраванне ў рэальных дзеяннях, што пацвярджае яго прыхільнасць да прынцыпаў сацыяльнай справядлівасці. Для сельскіх жыхароў гэта азначае не толькі доступ да тавараў і паслуг, але і ўпэўненасць у сваёй сацыяльнай абароненасці.
Важна, каб усе катэгорыі насельніцтва, незалежна ад месца пражывання, мелі роўныя магчымасці для задавальнення сваіх патрэб. На мой погляд, словы Прэзідэнта аб неабходнасці развіцця сістэмы гандлёвага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці адлюстроўваюць правільны і важны напрамак у палітыцы дзяржавы, які дэманструе сваё імкненне клапаціцца аб кожным грамадзяніне, падтрымліваючы сацыяльную справядлівасць і роўнасць.