
Матацыклетная супольнасць «Route P98» з Пружаншчыны сардэчна вітала байкераў з Чэхіі, якія наведалі горад з сяброўскім візітам, накіроўваючыся ў Расію. У гонар гасцей была арганізавана экскурсія па маляўнічых пружанскіх вуліцах, дзе гісторыя цесна пераплятаецца з сучаснасцю.

Алег Мураўлеў, адзін з членаў пружанскай мотасупольнасці «Route P98», адзначыў: «Байкерскі рух — гэта захаванне традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта і свае рытуалы, зразумелыя толькі прысвечаным, і сімвалы, вышытыя на куртках, і легенды, якія жывуць у байкерскіх паданнях. Гэта свет, дзе мінулае паважаюць, сучаснасць цэняць, а будучыню сустракаюць з
адкрытым сэрцам».

Каб захаваць памяць пра подзвігі герояў Другой Сусветнай вайны, у Чэхіі была створана найбуйнейшая матацыклетная патрыятычная група, якая займаецца тым, што шануе памяць воінаў, рамантуе помнікі і дорыць павагу ветэранам.

—Мы наведваем розныя злёты, дзе ўшаноўваем герояў. Для нас усе яны роўныя: беларускія, рускія, чэхаславацкія… Яны змагаліся за нашу агульную свабоду! Таму важна захоўваць гісторыю. У Еўропе цяпер не так, як гэта бачыцца адсюль. Нават георгіеўская стужка ўжо стала праблемай! Немагчыма свабодна выйсці ў краму з такім сімвалам, а тым больш — прыехаць да помніка і ўскласці кветкі, каб пакланіцца героям, якія аддалі сваё жыццё за нашу свабоду. Нам стала вель-мі сумна, што людзі пачынаюць забываць, — падзяліўся лідар чэшскага байкерскага клуба «Марсэль».
Байкеры з Чэхіі, наведаўшы Пружаны, ацанілі мясцовыя славутасці і пазнаёміліся з гісторыяй горада. Разам з пружанскімі
пабрацімамі ўсклалі кветкі да помнікаў і ўшанавалі памяць загінуўшых. Яны адзначылі, што, нягледзячы на афіцыйную пазіцыю ўрада, звычайныя чэхі адчуваюць моцную сувязь з беларускім народам.
Лідар чэшскага байкерскага клуба «Чэшскі патрыёт» падзяліўся сваімі пачуццямі: «Беларусы для нас як браты, адна сям’я! Мы адчуваем сябе тут быццам бы дома. І гэта вельмі важна для нас! Мы заўсёды будзем ахоўваць памяць нашых герояў, і нас не цікавіць, што за такое могуць прыцягнуць да адказнасці. Мы бу-дзем рабіць гэта не толькі для свайго, але і для вашага народа, для ўсіх славянскіх народаў, якія гінулі за тое, каб я сёння мог тут стаяць. Гэта пот і кроў нашых бацькоў і дзядоў, якія не баяліся і стаялі за сваю радзіму, за сваіх дзяцей, бабуль і дзядуляў». Байкеры з Чэхіі выказалі надзею, што ў наступным годзе паспрабуюць прыехаць у Беларусь 9 мая, каб разам з беларусамі адзначыць Дзень Перамогі.
Са слоў байкераў, для іх вельмі важна шанаваць памяць пра герояў і дзяліцца ёю з іншымі.
«Калі ласка, ахоўвайце ўсё, што важна для вашага народа! Калі ў вас не будзе гісторыі, ніхто не будзе ведаць, хто вы ёсць, і народ знікне. Гэта вельмі важна! Дзякуй вялікі ўсім беларускім людзям ад імя чэшскага народа! Сяброўства навекi!», — падкрэсліў прадстаўнік групы чэшскага байкерскага клуба.
Пасля Пружан яны адправіліся наведаць Мінск, Оршу і Валгаград, каб ускласці кветкі да помнікаў і падзяліцца сваімі пачуццямі з мясцовымі жыхарамі.
Нягледзячы на адлегласці і палітычныя рознагалоссі, мотабрацтва застаецца моцным і на-дзейным, штогод аб’ядноўваючы людзей з розных краін свету. Бо сяброўства не ведае межаў.
Крысціна Асіпчук
Фота аўтара