Вторник, 7 октября 2025

Чаму забараняюць купацца дзе заўгодна?

422

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
Дзмітрый Казарэнка:


Пагаджуся, што купанне ў возеры ці рацэ з’яўляецца неад’емнай часткай летняга адпачынку. Аднак, звычайнае баўленне часу з воднымі працэдурамі можа закончыцца трагедыяй. Адной з галоўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе з’яўляецца купанне ў неабсталяваных і забароненых месцах. Іншыя вадаёмы, акрамя афіцыйна дазволеных, не прайшлі ўладкаванне, адпаведныя праверкі і там няма матросаў-выратавальнікаў. Таму артыкулам 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за купанне ў забароненых рэчках, азёрах ці іншых вадаёмах. Максімальны памер штрафу за дадзенае правапарушэнне складае да 3 базавых
велічынь.

Таксама нагадаю пра адміністрацыйную адказнасць грамадзян як у дазволеных, так і ў забароненых месцах для купання.
Адміністрацыйным артыкулам 19.1 прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за абразлівыя паводзіны грамадзян, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой грамадзян і якія выяўляюцца ў яўнай знявазе да грамадства. Максімальны памер штрафу за дадзенае правапарушэнне складае 30 базавых велічынь.


Арт. 19.3 за распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы або з’яўленне ў стане алкагольнага ап’янення прадугледжвае штраф
15 базавых велічынь.

А згодна з арт. 19.4, за ўцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны шляхам куплі для іх алкагольных, слабаалкагольных напояў, а таксама ўцягванне ва ўжыванне спіртнога ці іншых рэчываў, парушальнік можа быць аштрафаваны да 30 б.в.
Захоўвайце элементарныя правілы паводзін на вадзе і каля вадаёмаў, купайцеся выключна ва ўсталяваных для гэтага месцах, бо вада не даруе бестурботнасці і не выбачае за памылкі!