Ці варта ўносіць перадаплату?
У аб’явах знайшоў прапанову аб продажы аўтамабіля. Але прадавец просіць унесці папярэднюю аплату ў якасці задатку. Ці небяспечна аддаваць грошы за яшчэ не атрыманы тавар?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Кот:— У нашу службу часцяком паступаюць паведамленні аб падмане ў інтэрнэт-прасторы, у тым ліку і падчас набыцця розных тавараў. І сярод пацярпелых былі такія, хто вырашыў купіць аўтамабіль у анлайн-прадаўцоў. Дарэчы, шэраг падобных спраў былі выкрыты, калі адзін «прадавец» прадаваў сваю машыну адразу чатыром пакупнікам, ад кожнага атрымліваючы задатак. Больш за тое, ніякага аўто ў яго наогул не было. Таму ён быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за махлярства.
З улікам гэтага праваахоўнікі папярэджваюць грамадзян аб тым, што перадаплата за неатрыманы тавар — вельмі н


