Вторник, 7 октября 2025

На гэтым тыдні з рабочым візітам наш раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрый Наркевіч

493

Спачатку народны абраннік правёў выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у адміністрацыйным будынку ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей». Да Юрыя Іосіфавіча звярнулася чатыры чалавекі. Іх хвалявалі пытанні аховы здароўя, паляпшэння жыллёвых умоў, пагутарылі таксама пра добраўпарадкаванне аг. Шчарчова і аб налічэнні пенсіі. Дэпутат паабяцаў заяўнікам разабрацца ў акрэсленых сітуацыях і даць пэўны адказ, у некаторых выпадках тлумачыў, што ў нашай краіне ўсе грамадзяне роўныя і кіруюцца адзіным Законам, таму без аргументаў нейкіх прывілеяў чакаць не трэба. Дзяржава падтрымлівае сваіх людзей, не дае іх у крыўду.

Пасля прыёму Юрый Наркевіч пагутарыў з маладзёжным актывам прадпрыемства. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні арганізацыі вольнага часу моладзі, магчымасці ўдзелу ў культурных і спартыўных мерапрыемствах, якія дапамагаюць умацаваць дух грамадства і дазваляюць хлопцам і дзяўчатам быць актыўнымі ўдзельнікамі жыцця рэгіёна.

— Такая форма ўзаемадзеяння — не проста фармальнасць, а магчымасць для маладых людзей агучыць свае ідэі і праблемы, якія іх хвалююць у паўсядзённым жыцці. Вельмі важна разумець патрэбнасці моладзі і дапамагаць ім у рэалізацыі сваіх планаў. Мы павінны разам будаваць моцныя сувязі з уладай, — адзначыў Юрый Іосіфавіч.

Галоўны інжынер прадпрыемства Дзмітрый Лук’яновіч азнаёміў дэпутата з вытворчасцю. Да асноўных відаў дзейнасці радыёзавода адносяцца выраб электрамантажных устройстваў, электрычнага і электроннага абсталявання для аўтамабіляў, апрацоўка металаў і нанясенне пакрыцця. Юрый Наркевіч пагутарыў з працоўным калектывам, пацікавіўся бягучымі ўмовамі працы, ці ёсць аспекты, на якія неабходна звярнуць увагу, прапановы па паляпшэнні сацыяльных праграм завода. Такія пытанні дапамагаюць лепш зразумець думку людзей аб бягучым стане прадпрыемства і яго перспектывах, ствараюць платформу для канструктыўнага дыялогу і выяўлення рэальных патрэбнасцей работнікаў.


Цэны на прадукты і тавары першай неабходнасці — тэма, якая хвалюе кожнага. Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Юрый Наркевіч наведаў гандлёвы аб’ект у ААТ «Пружанскі завод радыёдэталей», дзе правёў маніторынг цэн і асартыменту тавараў. Дэпутат таксама ацаніў узровень абслугоўвання, пагутарыў з прадаўцом магазіна, задаючы пытанні аб якасці прадукцыі і яе кошце, каб выявіць магчымыя накірункі для аптымізацыі зручнасці для грамадзян. Самі ж пакупнікі адзначылі шырокі выбар тавараў айчыннай вытворчасці, даступныя цэны і ветлівыя адносіны прадаўца.

Стварай дабро на ўсёй зямлі. Да гэтага павінен імкнуцца кожны з нас. Толькі ўвага, адкрытасць і шчырасць адзін да аднаго зробяць гэты свет дабрэйшым і прыгажэйшым.


Алена Зубко, памочнік дэпутата
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Юрыя Наркевіча

Фота аўтара і Кацярыны Масік