Понедельник, 6 октября 2025

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

412

— Мама нядаўна выйшла на пенсію. Неяк убачыў, што яна ў інтэрнэце вывучае, як можна падзарабіць на біржы. Чуў, што пад выглядам брокераў часта дзейнічаюць ашуканцы. Ці варта адгаворваць маму ад такога спосабу падзаробку?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
Ксенія Козел:

— Сапраўды, лепш не рабіць ніякіх укладанняў у інтэрнэце, паколькі практычна заўсёды гэта звязана з махлярствам. Нярэдка ахвярамі аферыстаў становяцца людзі старэйшага ўзросту, якія больш даверлівыя, чым моладзь, да таго ж, не вельмі разбіраюцца ў схемах, якія выкарыстоўваюць кіберзламыснікі.

Што да так званага заробку на біржы, то падманшчыкі дзейнічаюць дастаткова проста. Спачатку куратар рэгіструе будучую ахвяру, дзе можна папаўняць рахунак і «зарабляць». Гэта азначае, што ён паралельна атрымлівае доступ да аперацый на гэтай старонцы, маючы пароль ад уваходу. А далей чалавек робіць укладанні, нават можа пабачыць, як растуць яго прыбыткі. Аднак потым, калі вырашае вывесці грошы, то сутыкаецца з праблемай, бо пароль ужо заменены.