Вторник, 22 мая 2018

До 10 посещений поликлиники на каждого жителя района пришлось в Пружанах в прошлом году

2 064

Выдаткі на галіну аховы здароўя ў Беларусі з’яўляюцца самымі высокімі сярод краін СНД і ЕС: у нас большая і колькасць бальнічных ложкаў (вядома, у разліку на пэўную колькасць насельніцтва), і аб’ёмы шпіталізацыі, і колькасць наведванняў урача.

Што тычыцца непасрэдна Пружаншчыны, дык вось што расказвае намеснік галоўнага ўрача пружанскай ЦРБ Ю.А.Карповіч:

— У 2013 годзе колькасць наведванняў урачоў у разліку на кожнага жыхара раёна скалала 9,3 раза — гэта даныя за 10 месяцаў. І, відавочна, гэтая лічба да канца года яшчэ вырасце. У 2012 годзе, напрыклад, яна склала 11,2 раза.med

Хтосьці зараз падумаў: як так? Я сёлета (летась/пазалетась) нават не пераступаў парог паліклінікі ці бальніцы! Але справа ў тым, што гэта сярэдняя складаемая: значыць, хтосьці іншы бываў на прыёме ва ўрача часцей.

Медыкі кажуць, што ёсць пацыенты, якія прыходзяць на прыём у паліклініку, незалежна ад змянення ў самаадчуванні, раз… на тыдзень. Здаралася, што тыя, каму спрабавалі растлумачыць: маўляў, такія частыя візіты здароўя не дадаюць, самі выконвайце рэкамендацыі ўрача, — заканчвалі размову скаргамі. Атрым-ліваецца, ёсць людзі, каму бальніца — як аддушына ў жыцці, псіхалагічная падтрымка?

Усё б нічога, але кожнае наведванне ўрача мае свой кошт — 41 177 рублёў, якія выдзяляюцца з бюджэту. Быццам бы і нямнога. А цяпер вазьміце калькулятар і падлічыце: калі колькасць наведванняў на аднаго жыхара раёна знізіцца хаця б да пяці, то эканомія складзе больш 9 млрд. рублёў.

І прыміце да ўвагі, што ў раёне ёсць запатрабаванасць ложка-месцаў у бальніцы сястрынскага догляду, якія можна было б павялічыць, існуе чарга на лячэнне ў неўралагічным, тэрапеўтычным аддзяленнях, састарэла рэнтгеналагічнае абсталяванне, адчуваецца патрэба ў аснашчанасці кабінетаў розных спецыялістаў у новым якасным абсталяванні, набыцці холтэр-манітораў — для сутачнага бесперапыннага кардыёабследавання, неабходна замена абсталявання для акуліста і лор-урача на больш сучаснае. І гэты спіс можна працягваць.

Ёсць яшчэ адзін нюанс: «прастой» бальнічнага ложка не скарачае выдаткі — ён фінансуецца ў памеры каля 2/3 ад таго, які працуе эфектыўна, і ўсё роўна забірае сродкі.

Асноўнай крыніцай фінансавання сістэмы аховы здароўя, як вядома, з’яўляецца дзяржаўны бюджэт — галоўным чынам за кошт сукупных падатковых паступленняў. Да расходу заробленых наяўных грошай кожны з нас ставіццца рацыянальна. Чаму б гэтак жа не адносіцца да тых, якія мы адлічылі ў бюджэт?

Для павышэння эканамічнай эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя сёння з’явілася неабходнасць памяншэння празмерных (а мяркуючы па лічбах, у нас яны менавіта празмерныя) аб’ёмаў медыцынскай дапамогі. Інакш кажучы, надышоў час змагацца з нерацыянальным выкарыстаннем ложкавага фонду, паменшыць колькасць шпіталізацый, выклікаў хуткай медыцынскай дапамогі і колькасць наведванняў палі-клінікі і ФАПаў. Справа ў тым, што апошнія гады  выдаткі на галіну аховы здароўя ў краіне растуць. Прычым растуць хутчэй, чым узровень нашага дабрабыту. Ці не нагода для роздуму?

Марына Вакульская.

3 комментариев

  • Алесь

    Грамадства рыхтуюць да платнай медыцыны?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Конечно! Со следующего года планируют, вообще, налог на воздух ввести. Вы разве еще про это не слышали? o_O :O

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    уже берут за воздух с автомобилистов, ждем налог на утилизацию, это около 5 штук зелени старше 3-х лет за объем до 2.0. Резиновые вытерпят.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *