Среда, 22 марта 2023

Здоровье

Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Як расказалі ў магазіне, новы графік будзе дзейнічаць з 1 красавіка. Пачынаючы з гэтай даты, оптыка будзе працаваць: у панядзелак – з 9.00 да 18.00, абед – з 12.30 да 13.30, з аўторка па пятніцу – з 9 да 19 гадзін, у суботу – з 9.00 да 17.00. Выхадны дзень – нядзеля. Нагадаем, што оптыка знаходзіцца ў Пружанах па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 60.
Перспектывы медыцыны ў раёне, кадравыя пытанні і не толькі — у інтэрв’ю з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Юрыем Юзько

Перспектывы медыцыны ў раёне, кадравыя пытанні і не толькі — у інтэрв’ю з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Юрыем Юзько

Праводзячы ў Ружанскім сельсавеце выязную рэдакцыйную «лятучку», мы атрымалі просьбу прысутных актывістаў і жыхароў сельсавета апублікаваць інтэрв’ю з новым галоўным урачом Пружанскай цэнтральнай райбальніцы. Юрый Юзько адразу адгукнуўся на яе і адказаў на шэраг пытанняў, якія цікавяць людзей. — Юрый Віктаравіч, раскажыце пра перспектывы медыцыны ў Пружанскім раёне. — Самая бліжэйшая — гэта рэканструкцыя былога будынка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Там у хуткім часе размесцяцца дзіцячая паліклініка і жаночая кансультацыя. Спадзяюся, што ў бліжэйшы час будзе зацверджаны праект будынка новага прыёмнага пакоя. Там мяркуецца размяшчэнне раздзельных аглядальных пакояў, дыягнастычнай палаты, працэдурнага і перавязачнага кабінетаў. Гэта значыць, што дзяжурная брыгада будзе больш я
Бар’ер супраць грыпу — вакцынацыя! У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі пра сезонныя захворванні

Бар’ер супраць грыпу — вакцынацыя! У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі пра сезонныя захворванні

Узнікненне вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) правакуюць розныя групы вірусаў і іншыя мікраарганізмы. Інфекцыя пачынаецца з запалення слізістых абалонак дыхальных шляхоў, кашлю, чхання, насмарку, павышаецца тэмпература цела. Падобная клінічная карціна і ў грыпу. Пра тое, як адрозніць менавіта гэтую хваробу і як засцерагчыся ад яе, расказала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Пружанскага РЦГЭ Крысціна Пашкевіч. — Крысціна Мікалаеўна, як не пераблытаць грып з ВРІ? — Найперш трэба быць уважлівым да сімптомаў. Пры вірусе грыпу пераважаюць прыметы інтаксікацыі: млоснасць, ванітаванне. Тыповая грыпозная інфекцыя пачынаецца звычайна востра, з рэзкага ўздыму тэмпературы цела на працягу сутак да 39-40 градусаў (працягваецца пры няўскладненай форме ад 1-3 да 5 дзён). Высокая тэмпература суправ
Якія вітаміны патрэбны цяжарнай жанчыне? Расказвае акушэр-гінеколаг Галіна Пекач

Якія вітаміны патрэбны цяжарнай жанчыне? Расказвае акушэр-гінеколаг Галіна Пекач

-- Раскажыце, калі ласка, якія вітаміны і мікраэлементы неабходна прымаць жанчыне падчас цяжарнасці. Ці заўсёды іх прыём абгрунтаваны? Ірына. На пытанне нашай падпісчыцы адказвае акушэр-гінеколаг санаторыя «Ружанскі» і Пружанскай ЦРБ Галіна Пекач. — Цяжарнасць — гэта асаблівы час, калі неабходна думаць не толькі пра сябе, але і пра будучае дзіцятка, — кажа Галіна Юр’еўна. — Для нармальнага развіцця маленькага арганізма важным з’яўляецца адэкватнае спажыванне макра- і мікраэлементаў. Калі ў цэлым вы прытрымліваецеся рэкамендацый па здаровым харчаванні, то падчас цяжарнасці асаблівых змен у свой прывычны рацыён уносіць не трэба. Якія вітаміны і мікраэлементы неабходна прымаць абавязкова падчас цяжарнасці незалежна ад якасці харчавання? Фоліевая кіслата Іграе важную рол
Як працуе электронны рэцэпт? Падрабязна расказала загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Пружанскай ЦРБ  Жанна Ісакава

Як працуе электронны рэцэпт? Падрабязна расказала загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Пружанскай ЦРБ Жанна Ісакава

Пластыкавая картка светла-зялёнага колеру са штрыхкодам, выдадзеная некалькі гадоў таму ў Пружанскай паліклініцы, аказалася даволі зручнай у карыстанні: у аптэках сеткі РУП «Фармацыя» па ёй належыць 5%-ная скідка на лекі айчыннай вытворчасці і 2%-ная — на імпартныя. Але, аказваецца, гэта не самае галоўнае прызначэнне карткі «Для медыцынскага абслугоўвання». — З 2016 года ў сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэалізуецца праект па ўкараненні тэхналогіі абарачэння электронных рэцэптаў. Да яго падключыўся і наш раён, — тлумачыць загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Жанна Ісакава. — Згодна з праектам, кожны грамадзянін можа бясплатна атрымаць пластыкавую карту «Для медыцынскага абслугоўвання». Той, хто гэтага яшчэ не зрабіў, можа звярнуцца ў паліклініку. Для атрыма
Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па выніках работы ў мінулым годзе названы адным з лепшых у вобласці. Вынікі работы ў 2022-м падвялі ў аўторак падчас абласнога санітарна-эпідэміялагічнага савета пры галоўным дзяржаўным санітарным урачу вобласці. На мерапрыемстве таксама намецілі задачы на год новы і ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па выніках дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі ў 2022-м. Трэцяе месца сярод раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі заняў наш, Пружанскі. Дыплом яго галоўнаму ўрачу Кацярыне Папко ўручыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алена Ільяшава (на здымку). На першым і другім месцах — цэнтры гігіены Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Уладзіслаў Шпарла
Дзякуючы Беларускаму фонду міру ў палаце ветэранаў вайны і працы Пружанскай ЦРБ з’явіўся халадзільнік

Дзякуючы Беларускаму фонду міру ў палаце ветэранаў вайны і працы Пружанскай ЦРБ з’явіўся халадзільнік

Старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк пабывала ў Пружанскім раёне. У дзень свайго прыезду на Пружаншчыну Лідзія Мікалаеўна разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага фонду міру, намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама Русланам Супрыновічам наведалі палату ветэранаў вайны і працы ў Пружанскай цэнтральнай райбальніцы. Руслан Супрыновіч уручае сертыфікат на халадзільнік галоўнаму ўрачу бальніцы Юрыю Юзько. Яны прыехалі сюды не проста спытаць, як справы, пажадаць здароўя, а і прывезлі падарунак — халадзільнік. Як расказала Лідзія Мікалаеўна, Беларускі фонд міру ў сакавіку 2021 года прыняў рашэнне ўзнавіць акцыю, якая мае назву «Клопат аб ветэранах вайны і працы». За той час, як старшынёй абласнога аддзялення з’яўляецца Лідзія Раманюк, сілам
Прызванне — дапамога людзям. Больш за 40 гадоў працуе фельчарам Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская

Прызванне — дапамога людзям. Больш за 40 гадоў працуе фельчарам Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская

Упэўнены, што ў нашым раёне вельмі многа працавітых, сумленных і добразычлівых людзей. Яны проста шчыра і аддана працуюць дзеля сваёй сям’і, свайго роднага куточка і краіны ўвогуле. І ў рабоце сваёй бачаць сэнс жыцця. А як жа інакш, кожны павінен, прыйшоўшы ў свет гэты, быць запатрабаваным, адчуваць сваю прыналежнасць да ўсяго, што адбываецца вакол. І самае галоўнае, на маю думку, што такія працаўнікі вельмі часта аказваюцца людзьмі сарамлівымі, ім не патрэбна лішняя пагалоска і ўвага. Для іх куды важнейшы канчатковы вынік сваёй дзейнасці, каб перад сабой і навакольнымі не было сорамна. Фельчар Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская заўсёды гатова выслухаць і дапамагчы і справай, і словам. Чалавекам справы і прыкладам для пераймання лічаць калегі, пацыенты і проста знаёмыя фельчара П
Чытач пытаецца: як займець аптэку каля дома?

Чытач пытаецца: як займець аптэку каля дома?

— Цяпер на лекавыя сродкі вялікі попыт, таму паўсюдна адкрываюцца новыя аптэкі. А вось на вул. Горына-Каляды такога фармацэўтычнага аб’екта, на маю думку, не хапае, хаця некалі тут працаваў аптэчны кіёск. Ці няма планаў па адкрыцці аптэкі бліжэй да нас? Са званка ў рэдакцыю. Як паведамляе загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №7 Вольга Кунінец, працэс адкрыцця рэгулюе попыт: калі чакаецца, што аптэка будзе запатрабавана ў наведвальнікаў, то яна абавязкова з’явіцца ў вызначаным раёне. Пры гэтым Вольга Васільеўна зазначае, што з вул. Горына-Каляды да іх не паступала ніводнага звароту. — Была адпаведная просьба з вул. Кобрынскай, на падставе якой вывучалася магчымасць адкрыцця кропкі для гандлю лекамі, але ж там мы не змаглі знайсці памяшканне адпаведнай плошчы і абавязкова размеш
Дыспансерызацыя па-новаму. Пра ўсе нюансы расказалі ў Пружанскай ЦРБ

Дыспансерызацыя па-новаму. Пра ўсе нюансы расказалі ў Пружанскай ЦРБ

З 1 студзеня ў Беларусі, згодна з Пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 9 жніўня 2022 года № 83, пачаў дзейнічаць новы парадак праходжання дыспансерызацыі. Мы атрымалі шэраг пытанняў з просьбай патлумачыць гэтае новаўвядзенне. На іх адказвае загадчыца аддзялення агульнай урачэбнай практыкі Пружанскай ЦРБ Жанна Ісакава. — Жанна Жанаўна, як часта давядзецца праходзіць дыспансерызацыю? —  Людзям ва ўзросце 18-39 гадоў цяпер трэба праходзіць дыспансерызацыю не радзей, чым раз на тры гады. Другая група — 40 гадоў і старэйшыя, для іх дыспансерызацыя праводзіцца штогод. Асноўнае новаўвядзенне падчас дыспансерызацыі — гэта анкетаванне дарослага насельніцтва незалежна ад узросту. Па яго выніках выяўляюцца фактары рызыкі чатырох груп асноўных неінфекцыйных хвароб. Гэта хваробы сістэ
Раённы этап «Снежнага снайпера»: снегу не было, але турніру і эмоцыям гэта не перашкодзіла

Раённы этап «Снежнага снайпера»: снегу не было, але турніру і эмоцыям гэта не перашкодзіла

Раённы этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на працягу двух дзён праходзіў на гарадскім стадыёне Пружан. Хоць за вокнамі студзень, але такіх маразоў і такога снежнага покрыва, які быў падчас спаборніцтваў два гады таму, у 2021-м, сёлетняя зіма нам не падарыла. Менавіта таму стаць на лыжы у хлопцаў і дзяўчат з 17-ці ўстаноў адукацыі раёна зноў не атрымалася. Як і ў мінулым годзе, лыжную эстафету замяніў лёгкаатлетычны крос з прыпынкамі на агнявых рубяжах. У першы дзень раённых спаборніцтваў, 13 студзеня, удзельнікі змагаліся ў індывідуальным заліку, дакладней, у спрынтарскай эстафеце. У залежнасці ад узроставай групы кожнаму трэба было пераадолець дыстанцыю ад 1,8 да 3 км і закрыць два агнявыя рубяжы. Промах азначаў дадатковыя метры дыстанцыі. Тым не менш, многім удало
Спорт іх аб’яднаў. Сям’я Аляксандра і Юліі Кундаў з Пружан не ўяўляе жыцця без бегу

Спорт іх аб’яднаў. Сям’я Аляксандра і Юліі Кундаў з Пружан не ўяўляе жыцця без бегу

Напэўна, кожны чалавек усведамляе карысны ўплыў спартыўных заняткаў на наша здароўе. Але для сям’і Кундаў спорт — не проста фізічная актыўнасць, а сапраўдная філасофія жыцця. Пазнаёміліся, дзякуючы «Беркуту» Раней у Пружанах дзейнічаў маладзёжны атрад аховы правапарадку «Беркут», кіраўніком і ідэйным натхняльнікам якога быў Валерый Зелянееў. У яго нарадзілася памкненне аб’яднаць вакол сябе моладзь, вырваць іх з бессэнсоўнага вулічнага бадзяння, навучыць прыёмам самаабароны, накіраваць энергію на карысць грамадства. Хлопцы ўдзельнічалі ў патруляванні вуліц горада, дапамагалі сачыць за бяспекай падчас масавых мерапрыемстваў. Дзяўчат у атрадзе было нямнога: не кожная вытрымлівала сур’ёзныя фізічныя нагрузкі. Менавіта там і пазнаёміліся Аляксандр і Юлія Кунды. — Я прыйшла ў «
Сюрпрыз ад «Беларускага саюза жанчын»: Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі з надыходзячым святам пацыентаў дзіцячага аддзялення Пружанскай ЦРБ

Сюрпрыз ад «Беларускага саюза жанчын»: Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі з надыходзячым святам пацыентаў дзіцячага аддзялення Пружанскай ЦРБ

Часам мы забываемся парадавацца простым рэчам, якія ўспрымаюцца як нешта зразумелае і відавочнае. Але, на жаль, жыццё падносіць нам «сюрпрызы» нават пад Новы год. У хваробы няма раскладу, але асабліва крыўдна за дзетак, якія захварэлі напярэдадні галоўнага зімовага свята і апынуліся ў бальніцы. Зараз у педыятрычным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы знаходзяцца 18 дзетак, якія, нягледзячы на ўважлівасць, клопат і дапамогу медыцынскага персаналу, вельмі хочуць вярнуцца дадому. Насупраць медыцынскага паста ў калідоры стаіць ялінка, арыгінальна прыбраная самаробнымі цацкамі. Ёлку аздобілі шарыкі, лялькі, сняжынкі, зробленыя ў мінулым годзе раённай арганізацыяй «БРПА» спецыяльна для аддзялення. Таксама на зялёнай прыгажуні можна пабачыць сапраўднае печыва і засушаныя долькі апе
Новы галоўны ўрач Юрый Юзько прадстаўлены калектыву Пружанскай ЦРБ

Новы галоўны ўрач Юрый Юзько прадстаўлены калектыву Пружанскай ЦРБ

У чацвер сход медработнікаў адбыўся ў цэнтральнай раённай бальніцы. У ім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Віктар Міхалоўскі, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Падставай для сходу стала назначэнне на пасаду галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ. Спачатку Віктар Міхалоўскі расказаў прысутным пра вынікі калегіі Міністэрства аховы здароўя, абмеркаванне пытанняў аказання дапамогі насельніцтву на нарадзе ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Звярталася ўвага, што даступнай і дастойнай павінна быць медыцынская дапамога на раённым узроўні. «Зразумела, што рэальны вынік немагчымы без наяўнасці сучаснага абсталявання, падрыхтаваных кадраў», — сказаў Віктар Паўлавіч. У сувязі з гэтым былі акрэслены першарадныя
Прадстаўнікі раённага аддзялення «Беларускага фонду міру» павіншавалі з навагоднімі святамі пацыентаў з Сухопаля і Шарашэва

Прадстаўнікі раённага аддзялення «Беларускага фонду міру» павіншавалі з навагоднімі святамі пацыентаў з Сухопаля і Шарашэва

Напярэдадні таршыня раённага аддзялення ГА «Беларускі фонд міру», намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, намеснік старшыні раённага аддзялення фонду, старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў Таццяна Гаманчук з пераднавагоднімі і перадкаляднымі віншаваннямі наведалі Сухопальскую бальніцу сястрынскага догляду. Павіншавалі таксама пацыентаў, якія зараз знаходзяцца на сацыяльных койках у Шарашоўскай пасялковай бальніцы. Пацыенты гэтых двух медустаноў — людзі сталага ўзросту. У сухопальскай бальніцы бабулям і дзядулям зрабілі свята Дзядуля Мароз са Снягурачкай. Вы б бачылі, як радаваліся нашы паважаныя людзі імянным паштоўкам ад дзяцей, салодкім падарункам ад аддзялення фонда міру. Але не так ім былі важныя цукеркі, як увага і зносіны з новымі людзьмі. Адзначу, што ніхто з