Вторник, 20 февраля 2018

Пружанские пловцы вернулись с первых соревнований с победами

1 421

Пружанскія юныя плыўцы вярнуліся са сваіх першых выязных спаборніцтваў. Дзяўчынкі і хлопчыкі адстойвалі гонар раёна на адкрытым абласным турніры “Алімпійская надзея” для вучняў 4-ых класаў. У спаборніцтвах прымалі ўдзел тры каманды горада Брэста, а таксама Жабінкаўскага, Баранавіцкага і Пружанскага раёнаў. Усе нашы спартсмены выканалі нарматывы першага ці другога юнацкіх разрадаў, Анастасія Хмялеўская – трэцяга дарослага, а пяцікласніца Анастасія Леаненка – нават другога дарослага (дзяўчынка атрымала гран-пры спаборніцтваў). Толькі тры месяцы займаецца ў ДЮСШ №2 Яўген Бажко, але яго вынік “пацягнуў” ужо на першы юнацкі разрад па плаванні брасам.

Ва ўсіх відах плавання пружанскія плыўцы былі сярод прызёраў. А Ганна Вільчык заваявала адразу дзве граматы. Першымі сталі пружанцы і ў эстафеце.

Кацярына Пашкевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *