Понедельник, 17 января 2022

Ці варта рабіць прышчэпку тым, хто перахварэў на кавід? Адказвае загадчыца паліклінікі Вольга Барысюк

627

Паўтара месяцы таму я хварэў на кавід у лёгкай форме. Ці ёсць сэнс мне вакцынавацца і ў якія тэрміны?

Алег, г.Пружаны

Адказвае загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк:

— Сэнс зрабіць прышчэпку супраць COVID-19 ёсць заўсёды. Вакцынацыя тым, хто перахварэў, рэкамендавана, незалежна ад формы і ступені цяжкасці захворвання, але праз пэўны час. Прышчапіцца пажадана праз 3-6 месяцаў пасля выздараўлення.

Майце на ўвазе: калі паміж увядзеннем першага і другога кампанентаў з’явяцца прыкметы вострага захворвання ці каранавіруснай інфекцыі, або абвастрыцца хранічнае захворванне, увядзенне другога кампанента трэба будзе адкласці. Максімальны інтэрвал паміж кампанентамі не рэгламентаваны. Пры вострым захворванні або каранавіруснай інфекцыі — праз 2-4 тыдні пасля выздараўлення, пры хранічным — у пачатку стадыі рэмісіі.

Ёсць шэраг даследаванняў, якія паказалі, што павелічэнне інтэрвалу паміж увядзеннем кампанентаў вакцыны «Спадарожнік-V» (РФ) да 90 дзён і паміж увядзеннем доз інактываванай вакцыны «Vero Cell» (КНР) да 56 дзён не прыводзіла да істотнага зніжэння імунагеннасці.

Падрыхтавала Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік