Четверг, 9 июля 2020

Гісторыя з фатаграфіяй. Пружанскія дзяўчаты

524

Глядзіш на старыя фотаздымкі і чарговы раз упэўніваешся, што пружанскія дзяўчаты і жанчыны заўсёды вылучаліся калі не яркай прыгажосцю, то мілавіднасцю і абаяннем. Ці гэта, можа, настальгія па часе, калі мама была маладой?


Ды не, сапраўды, і ў самыя цяжкія часы нашы жанчыны стараліся выглядаць «на ўсе 100». І нават у простых паркалёвых сукенках імкнуліся быць моднымі і прывабнымі.
На гэтым здымку дзве маміны аднакласніцы, выпуск-ніцы Пружанскай рускай СШ №2. Першая палова 1950-х гадоў, багатая зелянінай вуліца Савецкая. Звычайная для тых гадоў акалічнасць — хлопцы ў салдацкім абмундзіраванні на заднім плане.
На супрацьлеглым баку вуліцы бачна сцяна Пружанскай «белай» турмы. Хаця ў пасляваенныя гады будынак выкарыстоўваўся па іншым прызначэнні, фатаграфавацца на яго фоне пружанцы не любілі. Таму і здымкаў яго амаль не засталося.
Ірына СЯДОВА.