Суббота, 19 апреля 2025

Рэцэпты на Біс: вафельныя трубачкі

730

Рэцэпт ад нападаючага ХК «Бастыён» Рамана Чыжэўскага.


— Прызнацца, я не вельмі добры кулінар, але ёсць у мяне адзін «сакрэтны» рэцэпт. Яму навучыла мяне мама Ірына Іванаўна, калі мне было яшчэ гадоў 10. Дазвольце скарыстацца выпадкам і павіншаваць маму і ўсіх чытачак «раёнкі» са святам 8 Сакавіка. А вось і рэцэпт.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
маргарын — 180 г,
яйка — 3 шт.,
мука — 1 шклянка,
цукар — 1 шклянка,
згушчанае малако — 1 баначка.

ПРЫГАТАВАННЕ
У глыбокую міску разбіць курыныя яйкі. Усыпаць цукар. Міксерам узбіць да атрымання аднароднай сумесі (густая пена нам не патрэбна, галоўнае, каб бялкі цалкам разышліся).
Маргарын растапіць на вадзяной лазні або ў мікрахвалевай печы, даць яму астыць да пакаёвай тэмпературы. Дадаць у яечную сумесь і добра перамяшаць. Невялікімі порцыямі ўсыпаць муку і зноў добра перамяшаць.
Электравафельніцу ўключыць на тэмпературны рэжым 180 градусаў, платформы для вафляў змазаць алеем. Выліць дзве сталовыя лыжкі цеста на ніжнюю платформу, накрыць. Выпякаць літаральна некалькі мінут.
Гатовую вафлю адразу скруціць у трубачку. Чайнай лыжкай напоўніць трубачку згушчаным малаком.
Смачна есці!