Пятница, 29 марта 2024

Наши герои: оптимист и юбиляр Георгий Ильяшевич

881

Уладальнік медалёў «За баявыя заслугі» і «За ўзяцце Варшавы», а таксама ордэна Айчыннай вайны 2-й ступені Георгій Іванавіч Ільяшэвіч ужо станавіўся героем нашых публікацый. Падрабязна пра франтавы шлях нашага героя можна пачытаць тут: http://www.budni.by/?p=22601.


Мы сустрэліся з Георгіем Іванавічам напярэдадні цудоўных свят: Вялікадня, яго асабістага 95-гадовага юбілею і Дня Перамогі. Ветэран па-ранейшаму ззяе бадзёрасцю і аптымізмам, з нецярпеннем чакае Дня Перамогі, каб пайсці на святкаванне. Вельмі ўсцешвае былога салдата і тое, што на святы абавязкова завітаюць сыны з сем’ямі. Георгій Іванавіч шчаслівы дзед трох унучак і дзвюх праўнучак.
З клопатам ставяцца да ветэрана і іншыя навакольныя: тройчы на тыдзень да ветэрана прыходзіць сацыяльны работнік, наведваюць вучні СШ №5, валанцёры Чырвонага Крыжа. Апошнія, дарэчы, выдалі брашуру «Душэўныя сустрэчы», дзе сярод іншых расказалі і пра Георгія Іванавіча.
Заядлы пчаляр і сёння не адмаўляецца ад свайго захаплення, але калі раней яму дапамагаў сын, то цяпер ужо сам Георгій Іванавіч у ролі памочніка.

6 мая 2019 года ў 15.00 гадзін у малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбудзецца вечар ушанавання ветэрана вайны Ільяшэвіча Георгія Іванавіча.

Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Талашкевіч (фота).