Среда, 30 апреля 2025

Наши герои: солдат и учитель Николай Золотов

912

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Уладзіміравіч Золатаў пайшоў на фронт добраахвотнікам, якраз напярэдадні свайго 17-годдзя. Юнак прайшоў шлях ад невялікай вёскі ў Тульскай вобласці да Одэра, дзе і сустрэў Перамогу. Падрабязна пра жыццё Мікалая Золатава можна пачытаць тут: http://www.budni.by/?p=20825.


І свой першы бой, і абавязкі трэцяга нумара артылерыйскай устаноўкі ЗІС-5 92-гадовы ветэран дакладна памятае і сёння. Шмат разоў ён пераказваў свой франтавы шлях на занятках па ваеннай справе і гісторыі, якія выкладаў у СШ №3. Мікалай Уладзіміравіч вельмі ганарыцца, што многія яго вучні сталі вайскоўцамі. Частыя госці ў хаце Мікалая Золатава і цяперашнія школьнікі, якія не забываюць віншаваць ветэрана са святамі і з захапленнем слухаюць яго ваенныя аповеды. Наогул Мікалай Уладзіміравіч рады зносінам і ўвазе. З задавальненнем гутарыць з работні-камі «Камунальніка», якія рамантуюць дах яго дома па праграме, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі, а журналістаў не адпускае без букета кветак.
У сям’і Золатавых, як і ў сем’ях многіх ветэранаў, Дзень Перамогі лічаць самым важным святам. Сёлета Перамогу ўпершыню Мікалай Уладзіміравіч бу-дзе сустракаць без жонкі, якая была вернай спадарожніцай на працягу многіх гадоў. Ветэрану ўжо складана прысутнічаць на парадзе, але ў добрае надвор’е ён заўсёды рады пахадзіць непадалёк ад хаты. І амаль у кожную такую прагулку нехта абавязкова спытае: “Мікалай Уладзіміравіч, а Вы мяне памятаеце? Я ваш вучань”.
Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Талашкевіч (фота).