Суббота, 22 сентября 2018

Жительница Пружан Ольга Куль отпраздновала 100-летний юбилей

2 342

ВОЛЬЗЕ ВАСІЛЬЕЎНЕ КУЛЬ НЯДАЎНА СПОЎНІЛАСЯ 100 ГАДОЎ.  ПАВІНШАВАЦЬ ПРУЖАНСКУЮ ДОЎГАЖЫХАРКУ ПРЫЙШЛО БОЛЬШ ЧЫМ 50 ЧАЛАВЕК — СУСЕДЗІ І ЗНАЁМЫЯ. РОДНЫХ У ВОЛЬГІ ВАСІЛЬЕЎНЫ НЯМА…

ВОЛЬГА нарадзілася ў сям’і пісара.
— У таты быў вельмі прыгожы почырк, ён служыў у натарыуса, а мама вяла хатнюю гаспадарку. Мы добра жылі пры Польшчы, працавалі не толькі на сваёй зямлі, але бралі яе ў  арэнду. Хапала нам усяго, бо не ленаваліся. Мама вельмі смачна гатавала. У асноўным харчаваліся тым, што самі вырошчвалі, а калі нечага не хапала, то ўсё можна было набыць у краме. У маладосці я нават хадзіла ў цырульню завіўку рабіць.
Падчас вайны Кулі вымушаны былі пакінуць родную хату і перабрацца ў Сланімцы. Хата апынулася на тэрыторыі гета, у кожным пакойчыку размясцілася па яўрэйскай сям’і. Толькі ў нядзелю, калі Вольга з роднымі ішла ў царкву, ім дазволена было зазірнуць у родныя сцены.

У ЦАРКВЕ Вольга з мамай і сястрой спявалі на клірасе. Яна асабліва ганарыцца, што іх царкоўным хорам тады кіраваў сам Рыгор Шырма. Дарэчы, Рыгор Раманавіч і яго жонка Клаўдзія Іванаўна былі частымі гасцямі ў доме Кулёў. У іх хаце праходзілі спеўкі, калі ў царкве было асабліва холадна.

— Я і бацьку яго помню, такі невялічкага росту, часта да майго бацькі заходзіў і ўсё казаў пра сына “мой Рыгор”. А жонка яго  Клаўдзія  вельмі прыгожа спявала. Сам Раманавіч і як чалавек добры быў, і як кіраўнік.
Усяго ў царкоўным хоры Вольга Васільеўна праспявала амаль 30 год. Добра памятае, як Рыгор Шырма наладжваў канцэрт з удзелам хораў дзвюх цэркваў (сабора Аляксандра Неўскага і Прачысценскай царквы, што стаяла на месцы сённяшняга ўнівермага). Жанчыны з сям’і Кулёў таксама ў ім спявалі і нават ездзілі выступаць у суседнія гарады.

ПАСЛЯ ВАЙНЫ Вольга Васільеўна амаль не працавала: моцна захварэла маці, якая шмат гадоў праляжала прыкаванай да ложка, а потым і бацька. Працоўны стаж жанчына атрымала ў зелянгасе, дзе адпрацавала некалькі год і адкуль пайшла на пенсію. Прыгожы букет і грашовы падарунак былой работніцы ўручыў намесніка дырэктара КУВП “Камунальнік” Георгій Навадворскі.

— Так атрымалася, што спачатку працавала на сваім падворку, потым даглядала бацькоў. У нас заўсёды жылі кватаранты: у польскія часы – семінарысты,  потым ваенныя, студэнты. З усімі мы былі ў добрых адносінах, дапамагалі адзін аднаму. Адна з кватарантак працавала поварам, дык і мяне яшчэ падвучыла (я ад мамы шмат рэцэптаў ведала). Такія ў мяне некалі пірагі атрымліваліся, што людзі нават на вяселлі заказвалі.

У СЯМ’І Вольгі Васільеўны доўгажыхароў не было. У чым сакрэт уласнага даўгалецця – не ведае. Але, як высветлілася, харчуецца яна па раскладу, строга па гадзінах.

У сям’і ўсе былі адукаванымі. Вольга скончыла 7 класаў польскай школы. А яе маці спявала не толькі ў царкоўным хоры, але ўдзельнічала і ў свецкіх канцэртах. Яшчэ з тых часоў Вольга Васільеўна памятае вершы і па памяці іх чытае. Памятае яна і ўсе царкоўныя песні, якія некалі спявала і якімі віншавалі яе цяперашнія пеўчыя сабора Аляксандра Неўскага на чале з айцом Міхаілам.

У СВЯТОЧНЫ дзень хата Вольгі Васільеўны поўнілася галасамі, прыйшлі ўсе суседзі з вуліц Кірава і Астроўскага, віншавалі яе і супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, атрымала яна віншаванні і з-за мяжы. А вось у будні бывае сумна, прызнаецца юбілярка.

— Здараецца, што сяду адна ды і паплачу. Але асаб-ліва скардзіцца не буду, шмат добрых людзей мне дапамагае. Асабліва суседка Марыя, дзякуй ёй вялікае. Я ўжо бачу дрэнна, ды і ногі баляць. Калі горад рамантавалі (перад “Дажынкамі-2003”), дык выходзіла на плошчу, каб прыгажосцю палюбавацца, а зараз вось толькі па двары хаджу, каб сабачку пакарміць.

Усе суседзі ў адзін голас гавораць пра Вольгу Васільеўну як добрага і шчодрага чалавека. Нікому яна не адмовіла ў дапамозе, заўсёды выручае. Здаралася, што яе дабрынёй карысталіся і несумленныя людзі. На гэта мудрая жанчына заўсёды адказвала, што Бог усё бачыць. Шырыні яе душы хапае не толькі на людзей: яна шкадуе бадзяжных жывёл, чатыры каты і сабака мопс і зараз жывуць з ёй, зараджаюць энергіяй і дапамагаюць не сумаваць.
Кацярына Пашкевіч, Аляксандр Мелеш (фота).

  • dniknik

    Вот незадача, померла бабка сегодня утром….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Кристина

    моей прабабушке Клавдии Васильевне Морякиной 15 октября 2011 года тже было 100 лет!она живет в пружанах и оней писали в районной газете!!! кто знает моих родственников-пишите пожалуйста!!! это улица октябрьская!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Жэстачайшы Капец

    А чё писать-то? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Кристина

    попросила,чтоб кто знает моих родственников -помог связаться!!!а колкости оставьте при себе

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *