Воскресенье, 19 мая 2024

Учителя и музейные работники провели конкурс снежных фигур на территории дворцового комплекса Сапегов

1 212

Адным студзеньскі вялікі снег толькі дадаў клопатаў, другім стаў нагодай для радасці і забаў. А да ўборкі зімніх ападкаў у палацавым комплексе Сапегаў вырашылі падысці творча.IMG_5192

Справа ў тым, што ў шосты дзень тыдня, калі ў агульнаадукацыйных установах праводзіцца дадатковая вучэбна-выхаваўчая работа, вучні Ружанскай СШ прынялі ўдзел у конкурсе снежных фігур. Спаборніцтва пад адкрытым небам падрыхтавалі педагогі школы і супрацоўнікі музея. У ролі будаўнікоў выступілі хлопчыкі і дзяўчынкі з пятага па адзінаццаты класы — усяго шэсць каманд.IMG_5205

Дзеля справядлівасці варта зазначыць, што невялікія карэктывы надвор’е ўсё-такі ўнесла: хаця будаўнічага матэрыялу ў конкурсны дзень хапала, снег не надта хацеў ляпіцца. Але гэтая акалічнасць не перашкодзіла школьнікам справіцца з пастаўленай перад імі задачай. Не прайшло і гадзіны пасля таго, як быў дадзены старт, а дзякуючы камандным намаганням у сабраных кучах снегу ўжо адлюстроў-валіся канкрэтныя фігуры. Адна з груп старшакласнікаў, напрыклад, вылепіла кіта. Самым папулярным снежным героем аказалася чарапаха — над гэтым персанажам працавалі ажно тры каманды: хаця інструмент ва ўсіх быў аднолькавы — лапата ды ўласныя рукі, фігуры, дзякуючы фантазіі майстроў, не былі падобны адна на адну. Малодшыя ўдзельнікі конкурсу не ставілі перад сабой складаных задач — вырашылі пабудаваць снежную горку: затое справіліся з заданнем хутка і паспелі пазабаўляцца.IMG_5187

Канешне, усе снежныя фігуры, як і матэрыял, з якога яны былі змайстраваны, захаваліся толькі да першай адлігі. Але пра вясёлае баўленне часу школьнікі будуць памятаць.IMG_5214

Марына Вакульская, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *