Среда, 2 декабря 2020

Более 150 детей и подростков отмечены на церемонии «Дарование-2014»

2 675

У мінулую нядзелю ў Пружанах прайшлі адразу два мерапрыемствы, якія выклікалі небывалую ўвагу з боку цікаўных: адно з іх — цырымонія «Дараванне — 2014».IMG_8616

Гэтая ўрачыстасць мясцовага маштабу з’яўляецца своеасаблівай «ізюмінкай» Пружаншчыны: прапанова ўзнагароджваць лепшых дзяцей раёна была выказана тры гады таму. Ідэю, як паказаў час, не дарэмна ўвасобілі ў жыццё — апошняе «Дараванне» стварыла поўны аншлаг у зале Палаца культуры.IMG_8605

Як удакладніў старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, які з’яўляецца ініцыятарам цырымоніі, колькасць юных талентаў у раёне штогод павялічваецца. Так, у параўнанні з першым разам, сёлета ўзнагароджаных было амаль удвая больш. І кожны з іх таленавіты па-свойму: адныя дабіліся поспехаў у спорце, другія — у вучобе, хтосьці — у галіне культуры. IMG_8814Цырымонія — гэта ўсяго толькі спосаб яшчэ раз звярнуць увагу на тых, дзякуючы каму назва нашага раёна гучала не толькі на абласным, рэспубліканскім, але і міжнародным узроўнях. У выніку за гэта сёлета ў якасці прэміі да сертыфіката дзеці атрымалі 96 мільёнаў рублёў.IMG_8746

Адбывалася гэта ў незвычайнай форме: на сцэне Палаца культуры разгарнулася сапраўднае прадстаўленне, галоўным героем якога стаў Міхаіл Мікалаевіч, выканаўшы ролю добрага і шчодрага Дзеда Мароза. Шчырыя апладысменты ад гледачоў, а таксама падзякі атрымалі не толькі віноўнікі цырымоніі, але і іх бацькі, педагогі, трэнеры.IMG_8621

Дарэчы, асаблівасцю сёлетняй цырымоніі было тое, што ва ўручэнні падарункаў і ўзнагароджанні, акрамя райвыканкама, прымалі ўдзел прадстаўнікі іншых арганізацый. IMG_8705Напрыклад, прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Брэсцкай вобласці адзначылі лепшыя спартыўныя каманды і іх трэнераў. Сваіх юных пазаштатных карэспандэнтаў вызначыла і наша «раёнка»: каштоўныя падарункі дасталіся Уладу Шпарла і Анастасіі Пуцык, якія актыўна супрацоўнічаюць  з газетай і з раённым радыё.IMG_8794

Дараванні адыходзячага года адзначаны, а тым часам арганізатары цырымоніі ўжо думаюць, чым здзівіць падрастаючых талентаў у наступным годзе.IMG_8862

Марына Вакульская, фота аўтара.

3 комментариев

  • Олег

    Всё здорово!!! а так ли это??? чтобы реализовать творческий замысел, работникам ДК пришлось не мало пятую точку рвать!!! А от казначейства райисполкома — вовремя перегнать деньги на ткань для пошива костюмов. Ведь на готовые костюмы денег НЕТ, как их не было на чешки для персонажей и многое другое, обратите внимание на фото, во что обуты персонажи! Смета была урезана на нет!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • молодость

    Полностью согласна с предыдущим комментарием! Хотят чтобы было всё красиво и на высшем уровне, а где же финансовая поддержка?! Не гоже!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • ыыы

    Зато у нас есть новый мост, которого очэнь не хватала и ёлка, як у Брэсци! 🙂 🙂 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *