Среда, 1 мая 2024

День: 16.01.2017

Сказка, вышитая бисером. В палацыке проходит выставка работ Светланы Нестеровой

Сказка, вышитая бисером. В палацыке проходит выставка работ Светланы Нестеровой

Усе  людзі  на  зімовыя святы чакаюць нейкага цуда, казкі. Хтосьці —  ад  Дзеда Мароза, а іншыя  цуд ствараюць сваімі рукамі. Цудоўнае хараство –  вышытыя  карціны – можна ўбачыць у гэтыя святочныя дні ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”.  Тут у пачатку студзеня адкрылася персанальная  выстава “Святло пачуццяў Святланы Несцеравай”, прысвечаная Ражству.  Майстрыха з вёскі Калядзічы свае  работы прадставіла на суд гледачоў упершыню. Нарадзілася  Святлана  ў Расіі, у Арэнбургскай вобласці. У 1980 годзе атрымала вышэйшую адукацыю і працавала працяглы час па атрыманай спецыяльнасці, аграномам. Аднойчы Святлана прыехала ў Беларусь пагасціць. І настолькі захапілася беларускай прыродай, яе прыгажосцю, што вярнуцца дадому ўжо не змагла. Апынулася на Пружаншчыне,  дзе жыве ўжо больш за 30 год.
Что нам снег, что нам зной? Один день из жизни передвижной библиотеки

Что нам снег, что нам зной? Один день из жизни передвижной библиотеки

Калі б не адна маленькая нататка ў газеце, гэтай паездкі не было б. Неяк прачытала, што ў Баранавічах у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я на канікулы сабралася... мабільная бібліятэка. Маўляў, некамфортна адчуваюць сябе як чытачы, так і бібліятэкары. А бібліятэку на колах там не параўнаць з нашай: вялікі цёплы аўтобус, не паездка, а рамантыка. І захацелася даведацца, як жыве наша «бібліятэчная аўталаўка». Таму ў адзін зімовы дзень вырашыла пракаціцца разам з яе нязменнай загадчыцай     Марыяй Якімаўнай Заікінай. Пружанская перасоўная бібліятэка курсіруе па дзевятнаццаці маршрутах і абслугоўвае ў агульнай складанасці пяцьдзясят вёсак, больш за семсот чытачоў, з кожным годам пашыраючы сетку абслугоўвання аддаленых пунктаў. У той дзень маленькая халодная сіняя «Газель» ішла па маршруце