Воскресенье, 8 декабря 2024

Дэлегат УНС Аляксандр Богдан: «У будучым нам давядзецца займацца стратэгічнымі, важнейшымі для краіны пытаннямі»

220

Пасля завяршэння VІІ Усебеларускага народнага сходу дэлегаты Пружанскага раёна падзяліліся думкамі аб важнай палітычнай падзеі ў жыцці краіны.

Аляксандр Богдан, першы намеснік дырэктара — галоўны інжынер філіяла «Пружанскія электрычныя сеткі» Брэсцкага РУП электраэнергетыкі «Брэстэнерга»:

— Грандыёзнасць падзеі, сама атмасфера, якая панавала ў зале Палаца Рэспублікі, дзе праходзіў VII Усебеларускі народны сход, уражвалі. Вялікі ўплыў на значнасць мерапрыемства аказала выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Довады, якія ён прыводзіў у сваім звароце, а гэта неабходнасць яднання, каб процістаяць даволі значнай знешняй пагрозе, імкненне несці адказнасць за лёс краіны, выступаць барометрам грамадскіх настрояў, быць прынцыповым у абароне нацыянальных інтарэсаў, прымусілі сканцэнтравацца і ўсвядоміць сваю значнасць як дэлегата Усебеларускага народнага сходу. Аляксандр Лукашэнка звярнуў нашу ўвагу, што ў будучым нам давядзецца займацца ў тым ліку і такімі стратэгічнымі, важнейшымі для краіны пытаннямі. Толькі разам мы зможам перамагчы.

Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка