Суббота, 18 апреля 2026

Віншаванні ад кіраўніцтва раёна з нагоды юбілею прымаў дырэктар Пружанскага ДРБУ №140 Аляксандр Субота

503

Віншаванні з юбілеем напрыканцы мінулага працоўнага тыдня прымаў Аляксандр Субота.

Хто не ведае Аляксандра Васільевіча?! У жніўні споўніцца 37 гадоў, як ён прыйшоў працаваць на прадпрыемства, якое зараз з’яўляецца філіялам КУП «Брэстаблдарбуд» — Пружанскае ДРБУ №140. Ужо 13 гадоў будзе, як стаў яго дырэктарам. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Суботы працуе больш за 80 чалавек — усе выдатныя спецыялісты. Некаторыя з іх прыйшлі ў залу пасяджэнняў прадпрыемства, каб выказаць словы віншаванняў і падзякі свайму дырэктару.

Прыехалі ўшанаваць Аляксандра Васільевіча старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, яго намеснік Сяргей Гук, айцец Ігар Мрыхін. Кіраўнік раёна выказаў словы падзякі за добрасумленнае выкананне абавязкаў, пажадаў моцнага здароўя і плённай працы. Міхаіл Грышкевіч уручыў грамату райвыканкама нашаму юбіляру. Айцец Ігар падзякаваў Аляксандру Васільевічу за плённае супрацоўніцтва.

Чакалі кіраўніка прадпрыемства таксама віншаванні і падарунак ад калектыву філіяла.

Як расказаў у невялічкім інтэрв’ю Аляксандр Субота, праца яго радуе, сваю работу будаўнікі стараюцца выконваць добрасумленна. Дарожнікі вераць у дарогі, якія пабудавалі. Усе яны прывядуць да шчасця. І будзе так!

Віктар Ільюшчанка. Фота аўтара