Суббота, 18 апреля 2026

Увага! Конкурс!

1 633

Газета «Раённыя будні» сумесна з раённым аддзяленнем
Фонду міру праводзяць патрыятычны конкурс, прысвечаны
Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.

З 1 сакавіка па 1 мая бягучага года чакаем публіцыстычныя работы розных жанраў, але аб’яднаныя адной тэматыкай — «Нам у спадчыну засталася гісторыя, якую мы павінны памятаць», у рамках якой прымаюцца творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Гэта могуць быць гістарычныя даследаванні, звесткі пра сваякоў-ветэранаў, падзеі ваенных гадоў на тэрыторыі Пружаншчыны, успаміны сведкаў, невядомыя апавяданні і шмат іншага. Усё залежыць ад фантазіі аўтара (групы аўтараў).


Да ўдзелу запрашаем усіх жадаючых, незалежна ад узросту, прафесіі і сацыяльнага становішча, аўтараў і цэлыя калектывы — вучнёўскія (у тым ліку патрыятычных класаў) або працоўныя.
На працягу двух месяцаў найбольш грунтоўныя работы будуць публікавацца на старонках «раёнкі» пад адпаведнай рубрыкай, каб чытачы маглі таксама аддаваць свае галасы за той ці іншы твор.
У конкурсе будзе толькі адна намінацыя «Лепшая публікацыя» з уручэннем Гран-пры і трох заахвочвальных прэмій у памеры 100, 60 і 40 рублёў.


Работы саіскальнікі павінны дасылаць на папяровых носьбітах на адрас: 224145, г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 78 або ў электронным варыянце на пошту: rrbud2@brest.by.


Абавязкова ўкажыце імя і прозвішча, а таксама кантактны тэлефон.