Суббота, 18 апреля 2026

Усім цікавіцца і кожнаму дапамагаць

575

Менавіта такой думкі прытрымліваецца член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч. Каб плённа працаваць, быць у курсе жыцця краіны, сенатар стараецца ўнікаць ва ўсе аспекты дзяржаўнага ладу і на пастаяннай аснове кантраляваць дабрабыт сваіх суайчыннікаў.

З гэтай мэтай Аляксандр Іванавіч сумесна з калегамі па заканатворчай дзейнасці наведаў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Як ён адзначыў, гэты візіт меў вялікае адукацыйнае значэнне. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням, звязаным з удасканаленнем заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць мясцовых органаў улады, і забеспячэннем іх эфектыўнага ўзаемадзеяння з судовай сістэмай. Абмяркоўваліся шляхі апты-мізацыі адміністрацыйных працэдур.


Сенатары змаглі наглядна ўбачыць, як сучасныя тэхналогіі трансфармуюць работу судоў. Азнаямленне з сістэмамі аўдыё- і відэафіксацыі судовых працэсаў, а таксама з магчымасцямі электроннага дакументаабароту, дазволіла ацаніць перавагі лічбавізацыі для забеспячэння аператыўнасці і аб’ектыўнасці судавытворчасці. Было падкрэслена, што ўкараненне такіх інавацый садзейнічае ўмацаванню даверу грамадзян да правасуддзя.
Сустрэча са Старшынёй Вярхоўнага Суда Андрэем Шведам стала пляцоўкай для канструктыўнага дыялогу аб перспектывах развіцця прававой сістэмы краіны. Абмеркаванне актуальных пытанняў, якія датычацца абароны правоў грамадзян, падкрэсліла важнасць цеснага ўзаемадзеяння заканадаўчых і судовых органаў улады для стабільнасці і прагрэсу дзяржавы.


«Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь дэманструе высокі ўзровень інтэграцыі і супрацоўніцтва паміж рознымі га-лінамі ўлады, накіраваны на далейшае ўмацаванне прававой дзяржавы і забеспячэнне вяршэнства закона ў інтарэсах усіх грамадзян краіны», — адзначыў Аляксандр Пішч.


Таксама на мінулым тыдні сенатар сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Кацярынай Папко, намеснікам старшыні райвыканкама Таццянай Вярэха і старшынёй раённай прафсаюзнай арга-нізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольгай Зубковай правёў маніторынг цэн у магазінах райспажыўкааперацыі і наведаў Навазасімавіцкую амбулаторыю.


Наведванне гандлёвых кропак сеткі «Родны кут» у г. Пружаны і в. Новыя Засімавічы дазволіла ацаніць актуальную сітуацыю з цэнамі на тавары першай неабходнасці, што з’яўляецца важным аспектам сацыяльнай палітыкі і дабрабыту жыхароў рэгіёна. Аляксандр Іванавіч уважліва вывучыў асартымент, параўнаў цэны з усталяванымі нормамі. Дарэчы, у магазінах 70% тавараў павінна быць беларускай вытворчасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена даступнасці прадуктаў харчавання, якія карыстаюцца пастаянным попытам у насельніцтва.


Паралельна завітаў у Навазасімавіцкую амбулаторыю з мэтай ацэнкі стану пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі ў сельскай мясцовасці. Аляксандр Пішч азнаёміўся з умовамі працы медыцынскага персаналу, наяўнасцю неабходнага абсталявання і медыкаментаў, а таксама пагутарыў з урачамі і пацыентамі. Былі падняты пытанні даступнасці дадзеных паслуг для жыхароў аддаленых населеных пунктаў, своечасовасці аказання дапамогі і перспектыў развіцця ўстановы аховы здароўя.


Паўнацэнна жыць — значыць быць у курсе таго, чым дыхае твая краіна, з якімі праблемамі і пытаннямі сутыкаюцца суайчыннікі.


Вадзім Раўнейка


Фота Кацярыны Масік