У Міжнародны дзень абароны дзяцей свята завітала і ў аддзяленне дзённага знаходжання маладых інвалідаў. І хоць многія выхаванцы тут ужо не дзеці, таленавітаму госцю яны радаваліся з дзіцячай непасрэднасцю.
Падзяліцца сваёй творчасцю з маладымі інвалідамі вырашыў настаўнік фізкультуры Кляпацкай СШ Юрый Ліпіч. Юрый піша вершы і музыку, пад гітару выконвае ўласныя творы. Ён не толькі выканаў некаторыя свае песні, але і расказаў слухачам пра натхненне, пра тое, як нараджаецца музыка, падзяліўся пазітыўным настроем. 
У аддзяленні спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва з маладым музыкантам.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).
