Суббота, 18 апреля 2026

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

510

Статыстыка — гэта не толькі лічбы, падлікі і аналіз. Галоўнае — гэта людзі, якія яе фармуюць: скрупулёзныя, уважлівыя, упэўненыя ў сабе. Розныя звесткі аб колькасці і складзе насельніцтва, асноўных паказчыках развіцця дзяржавы і грамадства, стане навакольнага асяроддзя, эканомікі і іншых сфер маюць важнае сацыяльнае, палітычнае і навуковае значэнне. Гэтыя дакументы адлюстроўваюць не толькі працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве, але і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння сямейнай гісторыі і пошуку звестак аб сваіх продках. У прыватнасці, каб дадзеныя Белстата па-ранейшаму заставаліся самай якаснай крыніцай інфармацыі, яго супрацоўнікі ўжо сёння вядуць работу па падрыхтоўцы да наступнага перапісу, які запланаваны на 2029 год.

НА ЗДЫМКУ: калектыў аддзела статыстыкі Пружанскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці: Іна Дубінецкая, намеснік начальніка аддзела, Вольга Раманчанка, начальнік аддзела, Іна Бондар, галоўны спецыяліст.


Фота Кацярыны МАСІК