
Кожная сустрэча з тымі, хто абараняе нашу Радзіму — гэта не проста размова, а важны ўрок мужнасці, патрыятызму і адказнасці. Ваеннаслужачыя 210-га авіяцыйнага палігона працягваюць традыцыю шчырых сустрэч з навучэнцамі школ Пружаншчыны, дапамагаючы юнакам і дзяўчатам лепш зразумець, што значыць быць абаронцам Айчыны.
Навучэнцы Магілявецкай сярэдняй школы атрымалі магчымасць наведаць 210-ы авіяцыйны палігон, дзе пазнаёміліся з яго дзейнасцю і будзённым жыццём ваеннаслужачых. Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала стралковая зброя, якую ім паказалі і расказалі пра яе пры-значэнне.
Прадстаўнікі палігона таксама правялі гутарку па ваенна-прафесійнай арыентацыі з навучэнцамі 3-й сярэдняй школы г. Пружаны. Падобная сустрэча адбылася і ў калектыве 10-х і 11-х класаў 5-й сярэдняй школы, дзе абмяркоўваліся пытанні выбару ваеннай прафесіі, службы і патрыятычнага выхавання.
Асаблівай душэўнасцю вызначылася сустрэча з навучэнцамі Шаняўской сярэдняй школы, якая прайшла пад дэвізам: «Чалавеку нельга жыць без Радзімы, як немагчыма жыць без сэрца». Ваеннаслужачыя падзяліліся сваім досведам, расказалі пра службу і адказнасць, якую нясе кожны абаронца Айчыны.
Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд школьнікаў, але і спрыяюць фарміраванню патрыятычных каштоўнасцей, павагі да ваеннай прафесіі і разумення важнасці абароны Радзімы.
Руслан Басак