Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў наступным годзе ёсць шанц рушыць наперад у пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Санкт-Пецярбургу, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Думаю, што самы шанц. Будзем з імі неяк больш цесна працаваць, каб яны разумелі, што гэта адзіны шанц. Калі яны ім не скарыстаюцца, будзе наогул крах», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, аб якіх рашэннях ідзе размова, ваенных або палітычных, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Цяпер ужо і да палітыкаў дайшло. Ваенныя паднаціскаюць. Як я заўсёды гаварыў, ваенныя бачаць, што адбываецца. Націск вельмі моцны ўжо. Вы, напэўна, па прэс-канферэнцыі Зяленскага заўважылі, што ён пачынае разумець».
Кіраўніку дзяржавы таксама было зададзена пытанне адносна бяспекі на граніцах на заходнім напрамку. «З Польшчы не націскаюць?» — спытаў адзін з журналістаў.
«Нічога страшнага. Я ж стары пагранічнік. Як я магу (не забяспечыць бяспеку на рубяжах. — Заўвага БЕЛТА)», — запэўніў беларускі лідар.
