
Такім дэвізам кіруюцца наведвальнікі фізкультурных гурткоў пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Пружанскі ТЦСАН».
Зразумела, фізічныя нагрузкі ва ўзросце 60 гадоў і больш далёка не тыя, што ў маладых. Тым не менш, мы таксама наладжваем спаборніцтвы па розных відах спорту і атрымліваем максімальнае задавальненне ад праведзенага разам часу.
На гэты раз у рамках рэалізацыі праекта «Пружаны – здаровы горад» на базе ДЮСШ №1 г. былі праведзены спаборніцтвы па баскетболе. Удзельнікі выконвалі штрафныя кідкі ў кальцо. Па выніках турніру трэцяе месца заняла Валянціна Наумовіч, другой стала Вольга Шабалоўcкая, а перамогу ў спаборніцтвах святкавала Зінаіда Шатава.
Запрашаем усіх аматараў здаровага ладу жыцця ва ўзросце 60 гадоў і больш наведваць наша аддзяленне. Далучайцеся!
Алена Астапчык, кіраўнік фізкультурных гурткоў