Завяршыліся гульні рэгулярнага чэмпіянату каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі.
Першымі фінішавалі «Пружанскія кіты», якія набралі 29 ачкоў. На тры ачкі менш у івацэвіцкіх «Рысяў». Трэцяе месца дасталося «Сталкеру» з Баранавічаў, які адстаў ад пераможцаў на 7 балаў. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату пераможца і прызёры будуць узнагароджаны памятнымі медалямі.
А вось чэмпіёнам сезона 2015-2016 гг. стане тая каманда, якая выйграе серыю матчаў плей-оф.
Паколькі ХК «Лунінец» адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў турніры, то пары плей-оф выглядаюць наступным чынам: «Сталкер» (Баранавічы)-ХК «Кобрын» і «Гарынь» (Столін)- «Волат» (Пінск). «Пружанскія кіты» і «Рысі» прапускаюць першы тур плей-оф. Пераможцам пары будзе лічыцца тая каманда, якая ў серыі гульняў атрымае дзве перамогі.
У наступным туры «Пружанскія кіты» сустрэнуцца з пераможцам пары «Гарынь»-«Волат», а «Рысі» — «Сталкер»- «Кобрын».
Стартавала серыя матчаў плей-оф у мінулую суботу ў Пінску. «Гарынь» вырвала перамогу ў «Волата» з лікам 4:3.
Мікола Архуцік.
